Перайсьці да зьместу

Імпэрыя Вялікіх Маголаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імпэрыя Вялікіх Маголаў
пэрс. ‎‎ گورکانیان
←
1526 — 1857 →
Сьцяг Імпэрыі Вялікіх Маголаў
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Імпэрыі Вялікіх Маголаў
Афіцыйная мова пэрсыдзкая, чагатайская, урду
Сталіца Дэлі, Лагор, Акра
Форма кіраваньня
імпэратар
манархія
Бабур (першы), Аўрангзэб (апошні)
Валюта рупія
Незалежнасьць
— заснаваньне
— падзеньне

21 красавіка 1521
21 верасьня 1857

Імпэ́рыя Вялі́кіх Маголаў (па-пэрсыдзку: گورکانیان‎‎ — Gurkâniyân) — назва дзяржавы, якая ўзьнікла на тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістану і паўднёвага Аўганістану. Дзяржава існавала з 1526 па 1858 гады (фактычна да сярэдзіны XIX стагодзьдзя). Назва «Вялікія Маголы» зьявілася ўжо пры брытанскіх калянізатарах. Тэрмін «магол» ужываўся ў Індыі для пазначэньня мусульманаў Паўночнай Індыі і Цэнтральнай Азіі[1].

Імпэрыя была заснаваная Бабурам, вымушаным разам са сваімі паплечнікамі адвандраваць зь Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Індастану. У складзе войска Бабура былі прадстаўнікі розных народаў і плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Тымурыдаў таго часу, такія, як, напрыклад, цюрскія[2][3], магольскія[4][5][6] ды іншыя плямёны.

Бабур паходзіў зь цюркізаванага мангольскага роду Барлас і адносіўся да дынастыі Тымурыдаў. В. Бартольд паведамляе, што некаторыя факты дазваляюць заяўляць, што мова маголаў быў мангольскай[6]. Аднак гісторык В. П. Юдзін сьцьвярджаў, што маголы былі цюркамоўнымі плямёнамі[7].

Заснавальнік імпэрыі Бабур нарадзіўся ў горадзе Андыжан, які разьмяшчаўся ў Фэрганскай даліне, што ўваходзіла ў склад дзяржавы Тымурыдаў. Заснаваную Бабурам дынастыю індусы па прынятай імі традыцыі сталі зваць Маголамі. Эўрапейскія падарожнікі XVII стагодзьдзя звалі гэту дынастыю «Вялікія Маголы»[4][5].

Вялікіх маголаў можна зваць і Тымурыдамі таксама як і Бабурыдамі паводле імя заснавальніка дынастыі і дзяржавы Бабура. Чальцы дынастыі былі дзьвюхмоўнымі і размаўлялі на мове цюрскай сям’і[2] і пэрсыдзкай мове (індаэўрапейская). Бабурыды насілі тытул «падышаг», запазычаны ў пэрсаў і прыняты Бабурам у 1506 годзе.

  1. ↑ Н. К. Синха, А. Ч. Банерджи, 1954, с. 216.
  2. 1 2 Великий Могол // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907. Jump up ↑ Annette S. Beveridge. The Haydarabad Codex of the Babar-Nama or Waqi’at-i-Babari of Zahiru-d-Din Muhammad Babar, Barlas Turk // Journal of the Royal Asiatic Society of Great Britain and Ireland. — Jan., 1906. — P. 79.
  3. ↑ Annette S. Beveridge. The Haydarabad Codex of the Babar-Nama or Waqi’at-i-Babari of Zahiru-d-Din Muhammad Babar, Barlas Turk. — Jan., 1906. — P. 79.
  4. 1 2 Советская историческая энциклопедия. ВЕЛИКИЕ МОГОЛЫ
  5. 1 2 Kennedy P. A history of the Great Moghuls... — Calcutta: 1905–1911 Т. 1–2.
  6. 1 2 Владимир Бартольд. Двенадцать лекций по истории турецких народов Средней Азии Праверана 2012-12-13 г. Архіўная копія ад 2012-12-16 г.
  7. ↑ Юдин В. П. Центральная Азия в XIV—XVIII веках глазами востоковеда. — Алматы: 2001. — С. 115–116.