18 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
18 тра́ўня — 139-ы дзень году (138-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 228 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1597 — у Геранёнскім замку адбыўся шлюб паміж Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівіл
- 1792 — войскі Расеі ўварваліся на тэрыторыю Рэчы Паспалітае з мэтаю скасаваньня Канстытуцыі 3 траўня
- 1848 — у Франкфурце-на-Майне запрацаваў першы агульнанямецкі парлямэнт
- 1906 — заснаваньне беларускае выдавецкае суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца»
- 1912 — У Менску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалёгіі
- 1924 — у Вільні выйшла газэта «Сын беларуса»
- 1944 — на загад Сталіна савецкія карнікі распачалі дэпартацыю крымскіх татараў
- 2005 — другі здымак з тэлескопа Hubble пацьвердзіў адкрыцьцё Нікса і Гідры, двух новых спадарожнікаў Плютона
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1048 — Амар Хаям, выбітны пэрсыдзкі й таджыцкі паэт, тэоляг і навуковец
- 1813 — Людвік Здановіч, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1868 — Мікалай II, расейскі імпэратар, сьвяты ў Расейскай і Сэрбскай праваслаўных цэрквах
- 1871 — Самуэль Манугевіч, каталіцкі ксёндз армянскага абраду, дзеяч армянскае дыяспары ў Польшчы й СССР, сэнатар 2-га скліканьня
- 1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, пацыфіст і грамадзкі дзяяч
- 1883 — Вальтэр Гропіюс, нямецкі архітэктар
- 1886 — Станіслаў Лявонавіч Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, паэт, выдавец
- 1888 — Ганна Барысевіч, адна з сусьветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень
- 1897 — Фрэнк Капра, амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар італьянскага паходжаньня, ляўрэат прэміі «Оскар»
- 1912 — Мікалай Усьціновіч, пісьменьнік
- 1920 — Ян Павал II, рымскі папа
- 1923 — Сэрафін Міхалеўскі, беларускі і польскі філёзаф, філёляг, паэт
- 1935 — Алесь Каўрус, беларускі мовазнавец, Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
- 1937 — Жак Сантэр, люксэмбурскі палітычны й дзяржаўны дзяяч. былы прэм’ер-міністар Люксэмбургу
- 1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыгент, пэдагог, Народны артыст Беларусі
- 1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзяяч
- 1942 — Эмілія Вашар’ява, славацкая акторка
- 1946 — Яўген Віктаравіч Баркоўскі, біяхімік, доктар біялягічных навук
- 1946 — Мікалай Грынёў, беларускі палітык і дыплямат
- 1948 — Мечыслаў Часноўскі, гісторык і дыплямат Рэспублікі Беларусь, рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2002—2014)
- 1949 — Рык Ўэйкман, музык-віртуоз, клявішнік
- 1952 — Сяргей Кілін, беларускі фізык, акадэмік НАН Беларусі
- 1954 — Мікола Аксаміт, беларускі праваабаронца і палітык, член Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР 12-га скліканьня
- Ігар Вячаслававіч Марозаў, беларускі дойлід і аўтар помніка Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі
- 1958 — Ян Максімюк, беларускі перакладчык, літаратар, журналіст
- 1968 — Сяргей Анатольевіч Мартынаў, беларускі спартовец (кулявая стральба), алімпійскі чэмпіён
- 1971 — Брэд Фрыдэль, амэрыканскі футбольны гулец
- 1972 — Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурта Neuro Dubel
- 1973 — Сяргей Далідовіч, беларускі лыжнік
- 1978 — Рыкарду Карвалью, партугальскі футбаліст, абаронца
- 1978 — Элтан Аруда, бразыльскі футбаліст
- 1983 — Надзея Кучар, беларуская опэрная сьпявачка (сапрана)
- 1986 — Максім Бардачоў, беларускі футбаліст
- 1988 — Каспарс Даўгавіньш, латвійскі хакеіст
- 1990 — Міхаіл Даўгалявец, беларускі баксэр
- 1990 — Юя Осака, японскі футбаліст
- 1993 — Alekseev (Мікіта Ўладзімеравіч Аляксееў), украінскі сьпявак
- 1995 — Ярына Чарнагуз, украінская паэтка, валянтэрка, удзельніца расейска-ўкраінскай вайны
- 2000 — Глеб Жэрдзеў, беларускі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1800 — Аляксандар Сувораў, расейскі вайсковец
- 1849 — Хакусаі, японскі мастак
- 1909 — Ісак Альбэніс, гішпанскі кампазытар
- 1910 — Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца
- 1911 — Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар
- 1977 — Андрэй Блажэвіч, беларускі актор
- 1990 — Андрэй Павук, беларускі мастак
- 1995 — Іван Балыка, беларускі савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў