Сяргей Анатольевіч Мартынаў
Сяргей Анатольевіч Мартынаў | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 траўня 1968 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спартовы стралок |
Сяргей Анатольевіч Марты́наў (нарадзіўся 18 траўня 1968, Вярэя, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — беларускі спартовец (кулявая стральба). Алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасьці Алімпійскіх гульняў[1].
Бронзавы прызэр Алімпіядаў 2000 і 2004. Чэмпіён сьвету 2006 і 2010. Алімпійскі чэмпіён 2012 году ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі з 50 мэтраў лежачы.
Заслужаны майстар спорту Беларусі. 6 разоў на працягу 15 гадоў паўтараў безумоўны сусьветны рэкорд (600 ачкоў) у стральбе зь вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы (1997, 1998, 2000, 2005, 2006, 2012).
Займаўся ў Берасьці ў будынку СШ № 12.
Чэмпіён сьвету ў камандным заліку (Масква, Расея, 1990 г. ВМ; Мілян, Італія 1994 УП). Срэбны прызэр у камандным заліку (Загрэб, Харватыя, 1989 г. УП). Чэмпіён Эўропы ў камандным заліку (Брно, Чэхія, 1993 г. ВМ), у асабістым заліку (Фінляндыя, 1990 г. ВМ). Уладальнік Кубку сьвету (1989, 2000 г. ВМ). Чэмпіён ІХ Спартакіяды народаў СССР (Масква, 1987 г.) у асабістым заліку (УП) і бронзавы прызэр у асабістым заліку (ВМ).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 18 траўня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласьці
- Нарадзіліся ў Вярэі
- Беларускія стральцы
- Беларускія стральцы і стральчыхі на Алімпійскіх гульнях
- Стральцы і стральчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 году
- Стральцы і стральчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 году
- Стральцы і стральчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Стральцы і стральчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Стральцы і стральчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Стральцы і стральчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Асобы Берасьця
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году