Рыкарду Карвальлю
| Рыкарду Карвальлю | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 траўня 1978[1][2][3] (47 гадоў)
| |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—2004 | Порту | 73 (3) |
| 1997—1998 | → Леса[d] | 22 (1) |
| 1999—2000 | → Віторыя Сэтубал | 25 (2) |
| 2000—2001 | → Алвэрка[d] | 29 (1) |
| 2004—2010 | Чэлсі | 135 (7) |
| 2010—2013 | Рэал Мадрыд | 50 (3) |
| 2013—2016 | Манака | 94 (2) |
| 2017 | Шанхай СІПГ[d] | 4 (0) |
| Зборныя | ||
| 1995 | Партугалія (да 19)[d] | |
| 1996 | Партугалія (да 17)[d] | 1 (0) |
| 1996—1997 | Партугалія (да 20)[d] | |
| 1998—1999 | Партугалія (да 21)[d] | 14 (1) |
| 2003—2016 | Партугалія | 89 (5) |
Рыкарду Албэрту Сылвэйра Карвальлю (па-партугальску: Ricardo Alberto Silveira Carvalho; нар. 18 траўня 1978 году, Амаранці, Партугалія) — партугальскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2004—2010 гадах — у складзе «Чэлсі».
Партугалія замяніла Італію ў якасьці асноўнай замежнай сілы клюбу з прыходам трэнэра Жузэ Маўрыньню. Цэнтральны абаронца быў проста неабходны, і новы трэнэр узяў таго абаронцу, якому давяраў больш за ўсё. Рыкарду, які гуляў ключавую ролю ў «Порту» ў тыя два пасьпяховыя гады, калі каманда заваявала мноства ўзнагародаў і тытулаў, заняў месца Марсэля Дэсаі. «Чэлсі» вельмі рады мець у сваіх шэрагах такога абаронцу, за якім палявалі шматлікія трэнэры футбольных клюбаў, уключаючы «Рэал Мадрыд». Гэты цэнтральны абаронца вылучаецца ня толькі актыўнай працай ног, але і выдатнай гульнёй галавой. Дзівосная гульня Рыкарду зьявілася ўпрыгожваньнем Эўра-2004, дзе ён быў у складзе сымбалічнай зборнай, складзенай УЭФА.
Кар’ера Рыкарду пачалася ў «Леса». Перад тым, як патрапіць у «Порту», ён быў аддадзены ў арэнду ў «Віторыю Сэтубал», а затым у «Алвэрку». Аднак, калі вэтэран каманды «Порту» цэнтральны абаронца Жоржу Кошта быў на паўгоду аддадзены ў «Чарлтан», Карвальлю прадставіўся шанец давесьці, што ён выдатны гулец, дзьверы да посьпеху для Рыкарду расхінуліся, і да яго нетутэйша па-сучаснасьці міжнароднае прызнаньне. Ён стала гуляў у Лізе чэмпіёнаў за «Порту», а ў апошні сэзон заняў месца Фэрнанда Коўту ў зборнай Партугаліі на Эўра-2004 пасьля паразы ў матчы з Грэцыяй.
28 траўня 2013 году «Манака» пацьвердзіў на сваім сайце, што яны склалі дамову з Рыкарду. Пераход Карвальлю быў дасягнуты на правах вольнага агента, бо пагадненьне з мадрыдзкім «Рэалам» сканчалася 1 ліпеня 2013 году. Карвальлю падпісаў гадавы кантракт з «Манака», з магчымасьцю падоўжыць яго яшчэ на адзін год[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Эўропы: 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2004
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2003
- Чэмпіён Партугаліі: 1999, 2003, 2004
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005, 2006, 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2007, 2009, 2010
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Рыкарду Карвальлю на National-Football-Teams.com
- Рыкарду Карвальлю на Soccerbase