Мікалай Усьціновіч
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Мікалай Станіслававіч Усьціновіч (18 траўня 1912, в. Гарэлы Барок, Енісейская губэрня, Расейская імпэрыя — 4 лістапада 1962, Краснаярск, РСФСР, СССР) — пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 кастрычніка 1907 г. мешчаніну г. Полацку Станіславу Іванавічу Ўсьціновічу (з жонкай Вольгай Восіпаўнай), які меў сям’ю з трох душ мужчынскага і трох душ жаночага полу, перасяленчаскім упраўленьнем было дазволена заняць сядзібу ў в. Гарэлы Барок Усцьянскай воласьці Канскага павету Енісейскай губэрні.
Мікалай скончыў Ніжне-Інгаскую пачатковую школу ды Іланскую чыгуначную сямігодку. У 1931 г. завярбоўваўся на будоўлю ў Хабараўск, дзе працаваў землякопам, табэльшчыкам, супрацоўнікам газэты-шматтыражкі. У 1933 г. пераехаў на руднік Балей у Чыцінскай вобласьці, дзе працаваў у газэце «Забой». У 1936 г. пераехаў у Іркуцк, дзе працаваў у газэце «Восточно-Сибирский комсомолец».
Першае ягонае апавяданьне «Прылада» было надрукаванае 20 жніўня 1930 г. у маскоўскай «Охотничьей газете». У 1933 г. выйшаў першы зборнік «Лістапад». У жніўні 1937 г. быў арыштаваны за «контррэвалюцыйную дзейнасьць», з-за тое, што у зборніку «Лістапад» быў рэалістычны аповяд пра раскулачваньне, і на 10 гадоў адпраўлены у працоўна-папраўчыя лягеры. На 5-м годзе зьняволеньня Ўсьціновіч падаў хадайніцтва аб пераглядзе справы і ў лістападзе 1942 г. быў датэрмінова вызвалены, але ўжо інвалідам — бязь некалькіх пальцаў рук і ног. Працаваў у рэдакцыі газэты «Красноярский рабочий» спэцкорам сельгасаддзела, потым літаратурным кансультантам. У 1946 г. прыняты ў Саюз пісьменьнікаў. У 1949 г. звольніўся і перайшоў на творчую працу. З 1958 па 1962 год ўзначальвае Краснаярскую пісьменьніцкую арганізацыю. Ягоныя творы перакладаліся на баўгарскую, кітайскую. нямецкую ды вугорскую мовы. У Ніжне-Інгаскім раёне Краснаярскага краю некалькі школ носяць ягонае імя, існуе музэй пісьменьніка, праводзяцца Ўсьціновіцкія чытаньні.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лесная жизнь. Очерки. Красноярск. 1944. 28 с.
- Аромат земли. Очерки. Красноярск. 1945. 83 с.
- Золотая падь. Повесть. Красноярск. 1945. 91 с.
- Полярная звезда. Рассказ. Красноярск. 1945. 20 с.
- В лесной глуши: Рассказы. Иркутск. 1945. 27 с.
- Лесная жизнь. Рассказы. Ленинград - Москва. 1947. 47 с.
- Соки земли: Рассказы. Москва. 1947. 163 с.
- В тайге. Рассказы. Красноярск. 1947. 72 с.
- Лесная жизнь. Рассказы для детей. Ставрополь. 1947. 32 с.
- В краю сибирском. Повесть. Красноярск. 1947. 100 с.
- Рассказы следопыта. Красноярск. 1948. 76 с.
- От весны до весны. Рассказы о животных. Красноярск. 1949. 156 с.
- От весны до весны. Рассказы о животных. Иркутск. 1950. 123 с.
- Повести и рассказы. Красноярск. 1950. 232 с.
- Зеленый клад. Повесть. Иркутск. 1951. 95 с.
- В краю далеком. Рассказы. Ленинград - Москва. 1951. 216 с.
- Повести и рассказы. Иркутск. 1953. 220 с.
- Про наших зверей. Красноярск. 1953. 32 с.
- О наших птицах. Красноярск. 1953. 40 с.
- Таежные встречи. Рассказы. Красноярск. 1953. 144 с.
- Откровенный разговор. Очерки. Красноярск. 1954. 72 с.
- Повести и рассказы. Красноярск. 1955. 296 с.
- Черное озеро. Приключенческая повесть. Иркутск. 1956. 64 с.
- Таежные рассказы. Москва. 1957. 198 с.
- Замурованный подвал. Рассказы. Красноярск. 1958. 131 с.
- Северные встречи. Путевые записки. Москва. 1958. 209 с.
- Саня Лосев. Повесть. Красноярск. 1959. 110 с.
- Белый магнит. Рассказы. Красноярск. 1960. 38 с.
- След человека. Красноярск. 1961. 200 с.
- Крепче железа. Красноярск. 1961. 51 с.
- Избранное. Повести и рассказы. В 2-х т. Т. 1. Красноярск. 1962.
- Избранное. Повести и рассказы. В 2-х т. Т. 2. Красноярск. 1963.
- Самоходы. Семейная хроника. // Енисей. Красноярск. № 4. 1963. С. 39-52.
- Охотничьи были. Абакан. 1963. 188 с.
- Таежные рассказы. Москва. 1963. 190 с.
- Черное озеро. Повести и рассказы. Красноярск. 1966. 196 с.
- Таежные встречи. Избранное. Красноярск. 1970. 446 с.
- Таежные рассказы. Красноярск. 1975. 99 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срывцев А. Н. Шагал по земле человек. Кемерово. 1964.
- Баркоўскі А. Сямейныя хронікі Мікалая Усціновіча. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 13 жніўня 2004.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |