Брэд Фрыдэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Брэд Фрыдэль
Брэд Фрыдэль
Bradley Howard Friedel
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 траўня 1971 (47 гадоў)
Лэйквуд, Агаё, ЗША
Рост 188 см
Вага 91 кг
Пазыцыя брамнік
Моладзевыя клюбы
1990—1992 Каліфарнійскі ўнівэрсітэт
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995
1995—1996
1996—1997
1997—2000
2000—2008
2008—2011
2011—2015
Брэнбю
Галатасарай
Каламбус Кру
Лівэрпул
Блэкбэрн Ровэрз
Астан Віла
Тотэнгэм Готспур
10 (0)
30 (0)
38 (0)
25 (0)
287 (1)
114 (0)
50 (0)
Зборныя
1992—2005 ЗША 82 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Брэдлі Гаўард Фрыдэль (па-ангельску: Bradley Howard Friedel; нарадзіўся 5 траўня 1971 году ў Лэйквудзе, штат Агаё) — амэрыканскі футбольны гулец, брамнік. На яго рахунку 82 гульні ў складзе нацыянальнай каманды ЗША ў пэрыяд з 1992 па 2005 год, падчас якога абараняў гонар сваёй радзімы на трох чэмпіянатах сьвету. Таксама ён валодае рэкордам у Прэм’ер-Лізе па колькасьці матчаў праведзеных запар, якіх налічваецца 215.

Юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Брэд быў юнаком ён займаўся акрамя футболу яшчэ й баскетболам і тэнісам. Але нягледзячы на тое, што відавочныя посьпехі меліся ва ўсіх з гэтых кірункаў, хлапец вырашыў сканцэнтравацца на футболе. Першапачаткова Фрыдэль гуляў на пазыцыі нападніка, але зь цягам часу перакваліфікаваўся ў брамнікі. Фрыдэль гуляў за каманду ўнівэрсітэту Каліфорніі, які знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, і ўдзельнічаў у спаборніцтвах NCAA. У 1991 і 1992 гадах Брэд быў уключаны ў сымбалічны сьпіс лепшых гульцоў сярод унівэрсітэтаў.

Прафэсійная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыўшы навучаньне ва ўнівэрсітэце Брэд распачаў прафэсійную кар’еру й адразу ж зьявіўся варыянт з «Нотынггэм Форэст», але атрымаць неабходныя дакумэнты для працы ў Брытаніі яму не ўдалося. Брэд, каб ня страчваць форму заключыў кантракт з Амэрыканскай фэдэрацыяй па футболе й пачаў падрыхтоўку да Чэмпіянату сьвету 1994 году. Пасьля Чэмпіянату сьвету зноўку зьявіўся варыянт з Ангельшчынай, на гэты раз Кевін Кіган заклікаў футбаліста да сябе ў «Ньюкасл Юнайтэд», але Брэду было адмоўлена ў працоўнай візе каторы ўжо раз. Але Фрыдэль усё ж такі апынуўся ў Эўропе, падпісаўшы дамову з дацкім клюбам «Брондбю». На наступны год Фрыдэль зьехаў у ЗША, каб пачаць падрыхтоўку да Кубка Амэрыкі й Кубка ЗША. Пасьля двух турніраў Брэд мог зьявіцца ў складзе «Сандэрлэнду», але зноў ня змог атрымаць працоўную візу. Брэд пераехаў у Турэччыну, каб гуляць за «Галатасарай», які ацаніў футбаліста ў 1,1 мільёну даляраў. Турэцкі клюб на той момант трэніраваў Грэмі Соўнс, будучы трэнэр Брэда па «Блэкбэрн Ровэрз». Улетку 2006 году Фрыдэль вярнуўся на радзіму й увайшоў у склад клюбу «Каламбус Кру» ў чэмпіянаце МЛС. Спачатку Брэд сядзеў на лаўцы, але напрыканцы сэзону ўжо выходзіў на поле. А на наступны сэзон стаў лепшым брамнікам чэмпіянату й увайшоў у сымбалічны сьпіс розыгрышу.

Лівэрпул[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1997 годзе «Лівэрпул» выкупіў кантракт Брэда за 1,7 мільену даляраў. У сьнежні «Лівэрпул» атрымаў працоўную візу для Брэда з другой спробы. Фрыдэль дэбютаваў у ангельскай Прэм’ер-Лізе 28 лютага 1998 году. Але за тры гады праведзеных у складзе «чырвоных» Брэд згуляў толькі 30 матчаў.

Блэкбэрн Ровэрз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе Фрыдэль вольным агентам прымкнуў да «Блэкбэрн Ровэрз», які на той час трэніраваў стары знаёмы Брэда па Турэччыне Грэмі Соўнс. Футбаліст адразу трапляе ў асноўны склад, дзякуючы сваёй надзейнай гульні. Клюб на наступны год вяртаецца ў Прэм’ер-Лігу. Падчас гульні ў фінале Кубка Лігі ў 2002 супраць «Тотэнгэм Готспур» Брэд быў вызначаны як лепшы гулец матча. Значную ролю выканаў Фрыдэль і ў сэнсацыйных выязных перамогах Ровэрз над «Арсэналам» і «Фулгэмам». А пасьля фэнамэнальнай гульні супраць «Саўтгэмптану» быў празваны Супэрмэнам. На прыканцы сэзону 2002—2003 быў абраны ў сьпіс лепшых 11 гульцоў лігі з-за 15 матчаў, якія Брэд адстаяў на нуль. У тым жа годзе атрымаў узнагароду як лепшы гулец клюбу. 21 лютага 2004 у гасцявой гульні з «Чарлтанам Атлетыкам» забіў гол на апошніх хвілінах мачта й зрабіў лік 2:2, але «Чарлтан» усё ж такі вырваў перамогу зь лікам 3:2. Ён стаў другім галкіпэрам у гісторыі Прэм’ер-Лігі пасьля Пэтара Шмайхэля хто забіваў галы. У 2006 годзе Брэд у гульні супраць «Шэфілда Юнайтед» адбіў два пэнальці й зрабіў шмат сэйваў падчас матча. Гульня скончылася зь лікам 0:0, а Фрыдаль быў абраны лепшым гульцом. За 5 сэзонаў Брэд прапусьціў толькі некалькі гульняў. 14 красавіка 2006 Фрыдэль паставіў свой подпіс пад новым кантрактам з клюбам. А праз два гады 5 лютага 2008 ізноўку працягнуў пагадненьне, але гэта не стала яму перашкодай і напрыканцы сэзону апынуўся ў «Астан Віле».

Астан Віла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 ліпеня Фрыдэль перайшоў у «Астан Вілу», падпісаўшы з клюбам кантракт на тры гады. Брэд абышоўся бірмінгэмскаму клюбу ў 2,5 мільёнаў даляроў. Акрамя «Вілы» намер аб куплі амэрыканца выказваў яшчэ й «Манчэстэр Сіці». Першую гульню за новы клюб Брэд правёў у матчы Кубка Інтэртота супраць «Одэнсэ», выйшаўшы на зьмену ў другім тайме. Паўнавартасны ж дэбют футбаліста адбыўся 2 жніўня ў гасьцявой гульні з «Рэдынгам», дзе ўжо на дзясятай хвіліне Брэд адбіў пэнальці.

Тотэнгэм Готспур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кантракт Фрыдэля з «Астан Вілай» скончыўся пасьля сэзону 2010—2011 гадоў. 3 чэрвеня 2011 году «Тотэнгэм» абвесьціў, што яны падпісалі з Фрыдэлем двухгадовую дамову[1]. 22 жніўня 2011 году Фрыдэль дэбютаваў у стане новага клюбу ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» на Олд Трафард.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрыдэль трэці галкіпэр зборной ЗША па колькасьці праведзеных гульняў пасьля Кэйсі Кэлера й Тоні Мэолы. Дэбютаваў у зборнай у 1992 годзе ў гульні супраць Канады, захаваўшы сваю браму ад галоў. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 1992 году ў Барсэлёне. Значыўся другім брамнікам на чэмпіянаце сьвету 1994, на наступным чэмпіянаце сьвету ў Францыі правёў адну гульню, у якой ЗША саступіла камадзе Югаславіі зь лікам 1:0. На сваім трэцім чэмпіянаце сьвету ў Японіі й Паўднёвай Карэі быў ужо першым брамнікам. Каманда ЗША дайшла да чвэрцьфіналу, саступіўшы камандзе Нямеччыны. Падчас гэтага чэмпіянату Брэд адбіў два пэнальці, за што быў празваны аматарамі «Чалавек-сьцяна». 7 лютага Фрыдэль аб’явіў аб заканчэньні сваёй міжнароднай кар’еры.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэд і яго жонка Трэйсі Фрыдэлі маюць дзьвюх дачок: Ізабэлу й Алегру. Зьяўляецца аматарам клюбу амэрыканскага футболу «Кліўлэнд Браўнз».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Брэд Фрыдэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў