Фрэнк Капра
Выгляд
Фрэнк Капра | |
| Frank Capra | |
Фрэнк Капра (1943) | |
| Дата нараджэньня | 18 траўня 1897 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Палерма, Італія |
| Дата сьмерці | 3 верасьня 1991 (94 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | рэжысэр |
| Жанры | прапагандысцкі фільм[d] і эксцэнтрычная камэдыя[d] |
| Дзеці | Frank Capra, Jr.[d] |
| Узнагароды | Оскар (1935, 1937, 1939) |
| IMDb | ID 0001008 |
Фрэнк Ка́пра (Франчэ́ска Раса́рыё Ка́пра, Фрэнк Ра́сэл Капра; 18 траўня 1897, Палерма, Італія — 3 верасьня 1991) — амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар італьянскага паходжаньня, майстар бурлескнай камэдыі, ляўрэат прэміі «Оскар» (1935, 1937, 1939).
Калі Фрэнку было шэсьць гадоў, сям’я пераехала у ЗША[1]. У 1918 годзе скончыў Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут. У 1927 годзе зьняў фільм «Для каханьня Майка» (анг. For the Love of Mike) з Клядэт Кальбэр у галоўнай ролі[1]. Пасьля гэтага фільма пачаў працаваць на кінастудыі Columbia Pictures. За фільм «Гэта здарылася ўночы» (анг. It Happened One Night, 1934) атрымаў Прэмію «Оскар» за найлепшую рэжысуру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Barson, Michael (14 мая 2024) Frank Capra (анг.) Encyclopedia Britannica
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капра Франк // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. — С. 29.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фрэнк Капра (анг.) на сайце IMDb