Перайсьці да зьместу

Ігар Вячаслававіч Марозаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Вячаслававіч Марозаў
Дата нараджэньня 18 траўня 1954 (71 год)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Дата сьмерці 11 красавіка 2025(2025-04-11) (70 гадоў)
Месца вучобы Беларускі політэхнічны інстытут (1976)
Занятак архітэктар, прафэсар унівэрсытэту, культуроляг
Навуковая сфэра дойлідзтва
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў
Вядомы як аўтар помніка Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі
Сябра ў Беларускі саюз архітэктараў[d]
Навуковая ступень доктар навук (1998)
Бацька Вячаслаў Мікалаевіч Марозаў[d][2]
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998)

Ігар Вячаслававіч Марозаў (нар. 1954, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дойлід.

Стварыў помнік полацкай князёўне Рагнедзе і яе сыну Ізяславу ў Заслаўі, за які атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў 1998 годзе. Таксама стварыў помнікі народнаму паэту Максіму Танку ў Пількаўшчыне (Мядзельскі раён, 1997) і полацкаму князю Барысу Ўсяславічу ў Барысаве (2002). Аўтар звыш 200 навуковых працаў па гермэнэўтыцы культуры і тэорыі дойлідзтва. Кандыдат архітэктуры (1985), доктар культуралёгіі (1998) і прафэсар (2001)[3]. Сын савецкага дзіцячага пісьменьніка Вячаслава Марозава, зь якім у 1998 годзе выдаў кнігу «Ты адкуль і куды»[4].

У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці дойлідзтва і ўладкаваўся на працу ў Беларускі дзяржаўны інстытут праектаваньня дарог (Белдзіпрадар). У 1982 годзе атрымаў мэдаль Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (Францыя)[5].

Помнік Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі

У 1985 годзе атрымаў узнагароду міжнароднага архітэктуранага конкурсу ў Народнай Рэспубліцы Баўгарыя[6] і абараніў у Ленінградзе (Расейская СФСР) кандыдацкую дысэртацыю «Арганізацыя архітэктурна-краявіднага асяродзьдзя аўтамабільных дарог». У 1985 годзе атрымаў узнагароду міжнароднага архітэктуранага конкурсу ў Югаславіі. У 1987—1999 гадох працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1992 годзе выдаў манаграфію «Плянэта дарог», а ў 1994-м — «Таямнічым шляхам Гермэса»[4]. У 1998 годзе абараніў у Санкт-Пецярбургу (Расея) доктарскую дысэртацыю «Сьвет архітэктуры ў кантэксьце гуманітарнай культуры»[7].

Помнік князю Барысу ў Барысаве

У 1999—2006 гадох выкладаў у Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва. У 1999 годзе выпусьціў падручнік «Архітэктурная гермэнэўтыка»[4], а ў 2001-м — манаграфію «Асновы культуралёгіі. Архетыпы культуры». Пазьней быў прафэсарам катэдры культуралёгіі на гуманітарным факультэце БДУ, заснаваным у 2004 годзе. У 2006 годзе перайшоў працаваць на катэдру мэнэджмэнту сацыякультурнай дзейнасьці факультэту культуралёгіі БДУКМ[5]. У 2009 годзе перамог на 8-м Нацыянальным фэстывалі архітэкстуры ў Менску[6] і выдаў манаграфію «Гермэнэўтыка дойлідзтва». У 2016 годзе быў узнагароджаны прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за помнік маскоўскаму патрыярху Аляксію ІІ у Менску[5].

Помнік дзецям вайны ў Магілёве

Стварыў звыш тузіну помнікаў, у тым ліку:

  1. ^ Звязда (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 90 (27700). — С. 8. — ISSN 1990-763X
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя (белар.)Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 125. — ISBN 985-11-0169-9
  3. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2014. — № 90 (27700). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ а б в Сяргей Сергачоў. Марозаў Ігар Вячаслававіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 125. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  5. ^ а б в Марозаў, Ігар Вячаслававіч (доктар культуралогіі ; нар. 1954) // База зьвестак «Навукоўцы Беларусі», 2018 г. Праверана 6 чэрвеня 2024 г.
  6. ^ а б Марозаў Ігар Вячаслававіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 16 лютага 2022 г. Праверана 6 чэрвеня 2024 г.
  7. ^ Марозаў Ігар Вячаслававіч, доктар культуралёгіі // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2018 г. Праверана 6 чэрвеня 2024 г.