Перайсьці да зьместу

Максім Бардачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Бардачоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 траўня 1986(1986-05-18)[1] (40 гадоў)
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Нёман Горадня 7 (0)
2006—2008 Партызан Менск 55 (6)
2009—2013 БАТЭ 110 (7)
2013 → Том Томск 14 (1)
2014—2017 Том Томск 47 (0)
2014—2015 → Растоў 20 (0)
2017 → Арэнбург 1 (0)
2017—2020 Шахцёр Салігорск 27 (1)
2020 → Тарпэда-БелАЗ 25 (2)
2021 Тарпэда-БелАЗ 12 (0)
2021—2022 БАТЭ 37 (1)
Зборныя
2004 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2005—2009 Беларусь (да 21) 16 (0)
2009—2021 Беларусь 53 (3)

Максім Бардачоў (нар. 18 траўня 1986 году, Горадня) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2009—2021 гадах правёў 53 матчы за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 3 галы.

Выхаванец гарадзенскага «Нёмана». З 2002 году гуляў за клюбны дубль, а ў 2004 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У 2006 годзе перайшоў у менскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў на працягу трох сэзонаў. У складзе менскага клюбу быў уладальнікам Кубка Беларусі і бронзавым прызэрам чэмпіянату. У пачатку 2009 году перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ. У барысаўскім клюбе хутка замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляў на пазыцыі левага абаронцы. У складзе БАТЭ чатыры разы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і два Супэркубкі.

У жніўні 2013 году перайшоў на правах арэнды да канца году ў расейскі клюб «Том» (Томск)[2], дзе таксама стаў асноўным гульцом. Па заканчэньні сэзону «Том» выкупіла правы на Бардачова, і ён падпісаў кантракт з клюбам на 3,5 гады[3]. Паводле вынікаў сэзону 2013—2014 гадоў тамічы страцілі месца ў расейскай Прэм’ер-лізе. Максім застаўся гуляць за сібірскі клюб у ФНЛ, аднак правёў толькі 4 матчы, пасьля чаго ў жніўні 2014 быў арандаваны «Растовам» да канца сэзону 2014—2015 гадоў[4]. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў чэрвені 2015 году вярнуўся ў «Том». Клюб меў намер прадаць Бардачова або аддаць у арэнду[5], аднак сэзон 2015—2016 гадоў абаронца пачаў у складзе томскага клюбу[6]. Паводле вынікаў сэзону дапамог «Тамі» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Арэнбург» да канца сэзону 2016—2017 гадоў[7].

У складзе «Арэнбурга» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, у Прэм’ер-лізе правёўшы толькі адзін матч. Паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў і «Том», і «Арэнбург» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2017 году Бардачоў стаў свабодным агентам[8]. Неўзабаве прыбыў у стан салігорскага «Шахцёра» і падпісаў зь ім кантракт на 2,5 гады[9]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасьці асноўнага левага абаронцы. У жніўні і верасьні 2017 году не гуляў праз траўму, пасьля вярнуўся ў асноўны склад. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе, у красавіку і траўні не гуляў праз пашкоджаньне, пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца на полі нерэгулярна. У 2019 годзе толькі ў сакавіку зьявіўся на пляцоўцы ў матчы Кубка Беларусі, а пасьля ўвогуле не прыцягваўся да каманды і трэнаваўся асобна.

У лютым 2020 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗу, якое ў лютым узяло абаронцу ў арэнду[10]. Стаў трывалым гульцом асновы жодзінскага клюбу, дапамог яму выйграць першыя ў гісторыі бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У сьнежні 2020 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[11], а ў студзені 2021 году падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Тарпэда-БелАЗ»[12]. У ліпені 2021 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[13]. У 2021—2022 гадах быў асноўным абаронцам барысаўчанаў. У пачатку 2023 году трэнаваўся з БАТЭ, аднак праз забарону Міністэрства спорту і турызму новы кантракт з клюбам ня быў падпісаны, і Бардачоў ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. У ліпені 2023 году барысаўскі клюб абвесьціў пра сыход абаронцы[14].

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі 2009 году.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі неўзабаве пасьля пераходу ў БАТЭ, зьявіўшыся 1 красавіка 2009 году ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Казахстану. Хутка стаў асноўным гульцом зборнай. Галоўны трэнэр Бэрнд Штангэ спрабаваў выкарыстоўваць Бардачова ў якасьці левага паўабаронцы, у гэтай якасьці ён забіў 2 галы за зборную. Але пазьней апусьціўся на звыклую пазыцыю левага абаронцы. Пасьля 2017 году не выклікаўся ў зборную. Зноў трапіў у каманду ў верасьні 2020 году.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Шахцёр Салігорск2017Найвышэйшая ліга111
2018Найвышэйшая ліга160
  1. ↑ Maksim Bordachev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ «Томь» до конца года арендовала Максима Бордачева (рас.)
  3. ↑ Максим Бордачев на 3,5 года стал игроком «Томи» (рас.)
  4. ↑ "Ростов" официально объявил об аренде Бордачева (рас.)
  5. ↑ Спортивный директор "Томи": "На уровне ФНЛ Бордачеву грозит регресс. По нему стоит вопрос продажи или аренды" (рас.)
  6. ↑ "Томь" заявила Нехайчика и Бордачева в ФНЛ (рас.)
  7. ↑ «Томь» подтвердила переход Бордачева в «Оренбург» на правах аренды (рас.)
  8. ↑ Нехайчик и Бордачев покинули "Оренбург", став свободными агентами (рас.)
  9. ↑ "Шахтер" объявил о подписании Бордачева (рас.)
  10. ↑ "Шахтер" отдал Бордачева в аренду "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  11. ↑ Бордачев, Яхшибоев и Вишняков покинули «Шахтер» (рас.)
  12. ↑ Бордачев продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  13. ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о переходе Бордачева в БАТЭ (рас.)
  14. ↑ БАТЭ объявил о расставании с Бордачёвым (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]