Мікола Аксаміт
Выгляд
Мікола Аксаміт | |
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
1990 — 8 студзеня 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 18 траўня 1954[1] |
Памёр: |
28 студзеня 2024 (69 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут[2] |
Узнагароды: | |
Мікола (Мікалай) Уладзімеравіч Аксаміт (1954—2024) — беларускі праваабаронца і палітык, у 1990—1995 гадох адзін з членаў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Абраны да Ваўкавыскай гарадзкой выбарчай акругі № 248 Гарадзенскай вобласьці. Працаваў мастаком-афарміцелем.
У красавіку 1995 году ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзеньня рэфэрэндуму, сярод пытаньняў якога была зьмена дзяржаўнай сымболікі і наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай[4].
Пазьней працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».
У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[5]. Пасьля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня[6][7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://pdf.kamunikat.org/14996-1.pdf
- ^ Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь : Дванаццатае скліканне. — Мн.: Беларусь, 1992. — С. 45.
- ^ Дэпутаты незалежнасьці (белар.) — Нью-Ёрк, Вільня: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 217. — ISBN 978-9955-578-11-6
- ^ http://www.svaboda.org/content/transcript/2007850.html
- ^ http://spring96.org/ru/news/8391
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/788042.html
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/788344.html