Перайсьці да зьместу

Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белару́ска-амэрыка́нская нацыяна́льная ра́да (БАНР) — першая сталая беларуская арганізацыя ў ЗША, утвораная 7 верасьня 1941 году ў Чыкага. Заснавальнікі — Янка Тарасевіч, Я. Чарапук, П. Чопка, М. Аблажэй, І. Лобач, Язэп Варонка, Я. Рэшаць. Да кастрычніка 1941 году называлася Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны. Стаяла за аднаўленьне дзяржаўнасьці БНР і непадзельнасьць беларускіх зямель. У Другую сусьветную вайну праз амэрыканскія арганізацыі наладжвала дапамогу народу Беларусі, у паваенныя часы падтрымлівала беларускіх эмігрантаў. Прадстаўнікі БАНР удзельнічалі ў Агульнаамэрыканскіх славянскіх кангрэсах (1942, 1944, 1946, 1948). Вядзе культурна-асьветніцкую, выдавецкую і прапагандысцкую дзейнасьць. Выдавала «Весткі БАНР» і «Беларускія весткі».