Станіслаў Рудовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Станіслаў Сьцяпанавіч Рудовіч (3 жніўня 1959, вёска Волма, Валожынскі раён ( цяпер Койданаўскі раён) Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).

У 1981 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 19861988 гадах і з 1994 году навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. У 19881994 гадах працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Дасьледуе палітычную гісторыю Беларусі пачатку XX ст., рэвалюцыйныя падзеі 1917 року, беларускі нацыянальны рух, узьнікненьне беларускай дзяржаўнасьці найноўшага часу. Аўтар манаграфіі «Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г.» (2000), шматлікіх артыкулаў.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Менск, 2002. С. 556

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
  • Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
  • Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: 2004. — С. 608.