Антон Аўсянік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антон Аўсянік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1888(1888-06-13)
Акцябрская[d], Вялейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 1933
СССР
Адукацыя: Харкаўскі тэхналагічны інстытут[d] і Санкт-Пецярбурскі практычны тэхналягічны інстытут

Антон Аўсянік (13 чэрвеня 1888?, Кабыльле, Вялейскім павеце — 1933?, СССР) — левы палітык, нацыянальны дзяяч і інжынэр беларускай нацыянальнасьці, дзяржаўны дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1918—1919 гады сябра Рады БНР, Прэзыдыюму Рады БНР, Народнага сакратарыяту Беларусі; адзін з інцыятараў стварэньня беларускіх вайсковых атрадаў у складзе Польскага войска, у 1919—1920 гады сябра, а пазьней віцэ-старшыня часовага прэзыдыюму Беларускай вайсковай камісіі; у 1920 годзе паўнамоцны прадстаўнік БНР у Летувіскай рэспубліцы; прадстаўнік беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польскай Рэспубліке (ІІ Рэчы Паспалітай), з 1922 пасол на Сойм Польскай рэспублікі І ськліканьня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1888 году ў вёсцы Кабыльле ў гміне Альковічы Вялейскага павету Віленскай губэрні Расейскай імперыі (цяпер вёска Акцябарская ў Вялейскім раёне Беларусі). Паходзіў зь сялянскай сям’і, вучыўся ў мясцовых школах. Сканчыў тэхналягічны інстытут у Харкаве, а пазьней вучыўся на факультэце будовы караблёў Пецярбурскага політэхнічнага інстытуту (паводле некаторых крыніцаў скончыў гэтую ВНУ). Атрымаў ступень інжынэра.

Калі быў у Пецярбургу, увайшоў у Беларускую сацыялістычную грамаду і пачаў дзейнасьць у беларускім нацыянальным руху. Некалькі гадоў працаваў у Бабруйску, дзе стварыў беларускія грамадзкія і палітычныя арганізацыі. Удзельнічаў у адборы дэлегатаў на Першы Ўсебеларускі кангрэс, паводле адной з крыніцаў быў таксама яго ўдзельнікам у сьнежні 1917 году.

У 1930-я гады зьехаў у БССР, арыштаваны і верагодна забіты на загад савецкіх уладаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dorota Michaluk. Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. — Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. — 597 с. — ISBN 978-83-231-2484-9(пол.)