Апанас Кавалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кавалёў.
Апанас Кавалёў
Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР
10 верасьня 1937 — 22 ліпеня 1938
Папярэднік: Данііл Валковіч
Наступнік: Кузьма Кісялёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 студзеня 1908(1908-01-15)
Лошніца
Памёр: 20 ліпеня 1993(1993-07-20) (85 гадоў)
СССР
Партыя: Камуністычная партыя Савецкага Саюзу
Адукацыя: Віцебскі кааператыўны тэхнікум[d], Ленінградскія вышэйшыя педагагічныя курсы[d] і Расійскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны ўніверсітэт[d]

Апанас Фёдаравіч Кавалёў (15 сьнежня 1908, Лошніца — 20 ліпеня 1993) — беларускі палітычны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Змалку прывучаны да нялёгкай працы на зямлі, ён прадаўжаў свой працоўны шлях на станцыі Прыяміна: рамантаваў пуці, грузіў шпалы, загадваў складам лесаматэрыялаў. Вёў актыўную камсамольскую работу, у 1926 годзе ўступіў у партыю. Вучыўся ў Віцебскім каапэратыўным тэхнікуме, на Вышэйшых пэдагагічных курсах у Ленінградзе, у Маскоўскім завочным інстытуце савецкага гандлю. Займаў розныя партыйныя пасады ў Віцебску. Зь верасьня 1937 па студзень 1939 году ўзначальваў Савет народных камісараў БССР. Ва ўмовах дэфіцыту кваліфікаваных кадраў вёў напружаную работу па наладжваньні народнай гаспадаркі. Але па сфабрыкаванай справе «ворагаў народу» быў арыштаваны і больш за тры гады правёў у турмах Менску, Масквы, Полацку, Табольску.

Пасьля рэабілітацыі ў 1943 годзе працаваў у сыстэме спажыўкаапэрацыі ў Омскай вобласьці, Малдове, Беларусі. З роднай Лошніцай сувязі не губляў да сьмерці (20 ліпеня 1993 г.).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кніга-ўспаміны «Звон мой — праўда» (Менск, 1989)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]