Перайсьці да зьместу

Конар Бэдард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конар Бэдард
Рост 178 см або 177 см[1]
Вага 84 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 ліпеня 2005(2005-07-17)[1] (19 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Чыкага Блэкгокс
Выступаў за
Драфт НХЛ 1, 2023
Чыкага Блэкгокс
Гульнявая кар’ера 2023 — цяпер

Конар Бэдард (па-ангельску: Connor Bedard; нар. 17 ліпеня 2005 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Чыкага Блэкгокс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2023 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Чыкага Блэкгокс» у першым раўндзе пад агульным першым нумарам. У тым жа годзе дэбютаваў у НХЛ. Ягоны дзед Джэймз Бэдард згуляў за «Чыкага Блэкгокс» 22 гульні ў пэрыяд з 1949 па 1951 гады[2].

Ужо ў дзяцінстве лічыўся пэрспэктыўным гульцом. На драфце Заходняй хакейнай лігі 2020 году быў абраны клюбам «Рэджайна Пэтс» першым нумарам з выключным статусам гульца. Праз пандэмію каранавірусу быў вымушаны зьехаць у Швэцыю, дзе абараняў колеры клюбу ГВ71[3]. У сакавіку 2021 году вярнуўся на радзіму, дзе ў першы ж сэзон ЗХЛ здабыў Мэмарыяльны трафэй Джыма Пігата як найлепшы пачатковец лігі[4][5]. У другім сэзоне закінуў 51 шайбу ды назьбіраў 49 асысэнцкіх пунктаў, стаўшы другім паводле галам і чацьвертым паводле пунктаў хакеістам лігі. Быў лідэрам каманды і ў наступным сэзон.

Бэдард выклікаў значную цікавасьць да сваёй асобы перад чарговым драфтам НХЛ[6][7]. У чаканьні драфту 2023 году адмыслоўцы спрачаліся аб ягоных вартасьцях, параўноўваючы яго з расейскага нападнікам Мацьвеем Мічковым. З улікам таго, што расеец застаўся на радзіме, Бэдард быў абраны на драфце першым нумарам клюбам «Чыкага Блэкгокс»[8][9][10]. Нападнік склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з чыкагаўцамі 17 ліпеня, у дзень сваіх 18-х народзінаў[11]. Дэбютаваў у НХЛ 10 кастрычніка адразу запісаўшы на свой рахунак выніковы пункт, зрабіўшы галявую перадачу ў пераможным матчы над «Пітсбург Пінгвінз» (4:2)[12]. Бэдард закінуў сваю першую шайбу ў лізе ў стартавым перыядзе наступнай ноччу, 11 кастрычніка, у матчы супраць «Бостан Бруінз» (3:1)[13]. 9 лістапада канадзец закінуў два галы і зрабіў дзьве галявыя перадачы ў матчы супраць «Тампа-Бэй Лайтнінг» (5:3), стаўшы трэцім наймаладзейшым гульцом у гісторыі НХЛ, які зарабіў чатыры пункты, і наймаладзейшым пачаткоўцам з 1944 году[14]. Цягам сэзону быў адным зь лідэрам каманды.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]