Пастаянная Рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паседжаньне Пастаяннай Рады

Пастаянная Рада (па-польску: Rada Nieustająca) — найвышэйшы адміністрацыйны орган Рэчы Паспалітае ў 1775—1789 гадох.

Была ўтвораная ў сакавіку 1775 году пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітае з падачы расейскае імпэратрыцы Кацярыны II. Да 1789 году Рада зьяўлялася галоўным адміністрацыйным органам Рэчы Паспалітае.

Склад Рады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэпартамэнты Рады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дэпартамэнт замежных справаў;
  • Вайсковы дэпартамэнт;
  • Дэпартамэнт паліцыі;
  • Дэпартамэнт скарбу;
  • Дэпартамэнт юстыцыі.

Кожныя два гады склад Рады пераабіраўся на 1/3.

Ужо першы склад Рады выбіраўся ў адпаведнасьці са сьпісам, пададзеным Кацярынай II (толькі тры кандыдаты патрапілі ў Раду з аналягічнага «прускага ліста»). Дэкрэты Пастаяннае Рады падпісваў кароль, але ён ня меў права йх адхіляць.

Пастаянная Рада выбіралася на Вальных Соймах і была падсправаздачная Сойму. Па-сутнасьці, Рада стала першым у гісторыі Рэчы Паспалітае органам «міжсоймавае» вышэйшае ўлады, які кантраляваў усе сфэры жыцьця краіны.

19 студзеня 1789 на паседжаньні Чатырохгадовага Сойму Пастаянная Рада была ліквідаваная абсалютнай большасьцю галасоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Укладанне: Мар’ян Семаковіч. Варшава, 2006
  • Анішчанка Я. Пастаянная Рада. Энцыклапедыя ВКЛ. Т. ІІ. Мінск, 2007