Юравіцкі раён
Выгляд
Юравіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1931 гадах.
Раён утвораны 8 сьнежня 1926 году ў складзе Рэчыцкай акругі, уваходзілі 23 сельсаветы. Цэнтар — мястэчка Юравічы. З 9 верасьня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў Мазырскай акрузе. 10 лістапада 1927 г. у выніку рэарганізацыі і ўзбуйненьня сельсаветаў раёну замест 23 сельсаветаў зацьверджаны местачковы Савет (у мястэчку Юравічы) і 7 сельсаветаў. 8 ліпеня 1931 г. раён скасаваны, сельсаветы перададзеныя ў Мазырскі і Хвойніцкі раёны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0035-8