Мазырская акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мазырская акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг СССР СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Сьцяг Мазыру Мазыр
Дата ўтварэньня 1924—1930; 1935—1938
Дата скасаваньня 26 кастрычніка 1930 і 20 лютага 1938
Афіцыйныя мовы беларуская, маскоўская
Насельніцтва (1926) 330,0 тыс.
Нацыянальны склад
Плошча 16,3 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Мазырскай акругі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мазы́рская акру́гаадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь 17 ліпеня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году й з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году. Адміністрацыйны цэнтар — места Мазыр.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1924—1930[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова ўключаў 10 раёнаў: Азарыцкі, Жыткавіцкі, Каленкавіцкі, Капаткевіцкі, Каралінскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Пятровіцкі, Тураўскі.

У 1926 годзе Мазырскі раён перайменаваны ў Слабадзкі.

У чэрвені 1927 году ў склад Мазырскай акругі ўвайшоў Юравіцкі раён скасаванай Рэчыцкай акругі. Адначасова быў скасаваны Слабадзкі раён.

Акруга скасаваная 26 ліпеня 1930 году, як і большасьць акругаў СССР. Раёны былі перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР.

Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 330,0 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 84,0%; габрэі — 8,3%; палякі — 2,7%; украінцы — 2,7%; немцы — 1,0%.

1935—1938[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 году ў якасьці пагранічнай акругі (якія тады ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР).

Уключала 9 раёнаў: Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіцкі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Тураўскі.

Скасаваная 20 лютага 1938 году ў сувязі з увядзеньнем абласнога дзяленьня БССР.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
  • Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 55