Перайсьці да зьместу

Віленская гімназія імя Францішка Скарыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віленская гімназія імя Францішка Скарыны
Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija
Заснаваная 1994
Дырэктар Дзіяна Стахновіч[1]
Тып гімназія
Адрас Летува, вул. Сеціно, 21, Вільня, LT-04316
Сайт https://skorinosgimnazija.lt/by/

Ві́ленская гімна́зія імя́ Франці́шка Скары́ны (па-летувіску: Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija) — агульнаадукацыйная ўстанова ў Вільні, заснаваная ў 1994 року. Адзіная ў Летуве школа зь беларускай мовай навучаньня.

Заснаваная ў 1994 року як агульнаадукацыйная школа зь беларускай мовай навучаньня. Знаходзіцца ў прадмесьці Каралінкі(lt)[2].

Зь верасьня 1997 року носіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Эмблема гімназіі — усьмешлівыя сонца і месяц.

15 лютага 2013 року атрымала статус гімназіі[3]. Навучаньне 12-гадовае.

У 2022 годзе пачаліся рады ў паноў Летувы па пытаньні закрыцьця школы і пераводу ўсіх дзяцей у летувіскамоўную школу. Гэта ж адбылося ў Латвіі, дзе закрылі школу ў Рызе. У Польшчы ў 2024 годзе ў Беластоку не набралі ні адной клясы для навучаньня беларускай мове.

  1. ^ Сьпіс пэдагагічнага калектыву Структура. Віленская гімназія імя Францішка Скарыны. Праверана 12 чэрвеня 2017 г.
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Główny Urząd Statystyczny, м. Варшава, 1938, ст. 63, том 1, Województwo wileńskie
  3. ^ Апісаньне дзейнасьці школы

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]