Перайсьці да зьместу

Грабарка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грабарка — гара з праваслаўным манастыром. Асноўны асяродак пілігрымак Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Паводле Антона Мірановіча пачатак праваслаўнага культу ў гэтым месцы датуецца 13 ст., калі ў асобнае месца ў Мельніцкай пушчы скрывалася ад татарскіх набегаў ікона Спаса Ізбаўніка зь мельніцкага замчышча. Некаторыя польскія гісторыкі лічаць, што пачатак пілігрымак на гару Грабарку пачаўся толькі ў 18 ст., так як толькі з 1710 г. маюцца пісьмовыя згадкі пра эпідемію халеры ў Сямяцічах і ўцёкі жыхароў у лясы побач з Грабаркай. Толькі ў 1717 годзе біскуп Леў Кішка дазволіў набажэнствы ў капліцы на лясной гары побач зь вёскаю Грабарка. Напрыканцы 18 ст. па хадайніцтве біскупа Сімяона Млоцкага папа Піюс VI надаў індульгенцыі для пілігрымаў, якія наведвалі грабаркаўскую капліцу Праабражэньня Гасподняга. У 1789 годзе старую капліцу ў Грабарцы замяніла новая царква з 3 алтарамі. Пасьля ліквідацыі Ўніяцкае царквы ў 1839 г. царква стала праваслаўнай. Толькі ў 1884 годзе пачаўся рамонт царквы, а побач зь яе зьявіліся могілкі, на якіх хаваліся жыхары суседніх вёсак.

Пераломным момантам для Грабаркі была зьмена дзяржаўных межаў пасьля Другой сусьветнай вайны, ў выніку якой польская праваслаўная царква пазбавілася ўсіх жаночых манастыроў. Па рашэньні мітрапаліта варшаўскага Цімафея 27 лістапада 1947 г. быў заснаваны манастыр названы ў гонар сьвятых Марыі ды Марты. Толькі ў 1956 г. у быў пабудаваны манастырскі будынак з царквой іконы Божае Маці Ўсім Тужлівым Радасьць, а напрыканцы 70-х гадоў 20 ст. вялікі мураваны дом з Усьпенскай царквой. У выніку падпаленьня згарэла ў 1990 годзе старая Праабражэнская царква (была адбудаваная ўжо як мураваная і асьвечаная ў 1995 г.).

Галоўным сьвятам у Грабарцы зьяўляецца Праабражэньне, калі сьвятую гару наведвае аднаразова да 100 тысячаў пілігрымаў. Пілігрымы прыносяць з сабой крыжы, якія па традыцыі ставіцца вакол царквы. На сёньняшні дзень на тэрыторыі манастыра знаходзіцца дзясяткі тысячаў крыжоў, пагэтаму Грабарка называецца таксама гарой крыжоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грабаркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў