Сьпіс асобаў, зьвязаных зь Віцебскам
Выгляд
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жарэс Алфёраў (1930—2019) — расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 2000 году
- Арцём Арашонак (нар. 1981) — беларускі пісьменьнік, перакладнік, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Анатоль Багатыроў (1913—2003) — народны артыст Беларусі, кампазытар.
- Анатоль Бонч-Асмалоўскі (1857—1930) — грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, мэмуарыст.
- Восіп Вайніловіч (каля 1860—1890) — беларускі рэвалюцыянэр-народнік, публіцыст.
- Ялегі Пранціш Вуль (1835—1880-я) — беларускі паэт.
- Еўзэль Ґінцбурґ (1812—1878) — расейскі філянтроп, фінансіст, барон.
- Уладзіслаў Даркевіч (нар. 1934) — беларускі археоляг, гісторык.
- Тацяна Дзягілева (нар. 1991) — беларуская фотамадэль.
- Самуіл Жытлоўскі (1870 — пасьля 1923) — беларускі палітычны й габрэйскі грамадзкі дзяяч.
- Залман Капыскі (1916—1996) — беларускі гісторык.
- Марыя Кежа (нар. 1973) — пераможца апошняга конкурсу прыгажосьці Міс СССР-1990, «Пані Беларусь-1989».
- Леў Клейн (1927—2019) — беларускі і расейскі археоляг.
- Францішак Дыянізі Князьнін (1749 або 1750—1807) — польскі паэт, адзін зь першых зьбіральнікаў беларускага фальклёру.
- Мікалай Кухто (1919—2006) — савецкі канструктар газатурбінавых рухавікоў.
- Лазар Лагін (1903—1979) — савецкі пісьменьнік.
- Дзьмітры Лугаўской (1918—1989) — лётнік Савецкіх ВПС, Герой Савецкага Саюзу (1944).
- Марыя Віцебская (да 1305 — да 1349) — жонка вялікага князя Альгерда.
- Аркадзь Маўзон (1918—1977) — беларускі савецкі драматург.
- Вячаслаў Насевіч (нар. 1957) — беларускі гісторык, кіраўнік аддзелу Дзяржаўнай геральдычнай службы, дырэктар Беларускага навукова-дасьледніцкага цэнтру электроннай дакумэнтацыі.
- Віталь Радзівонаў (нар. 1983) — беларускі футбаліст.
- Аркадзь Разэнгольц (1889—1938) — савецкі дзяржаўны дзяяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
- Іван Салярцінскі (1902—1944) — савецкі музыказнавец, тэатральны і музычны крытык.
- Арон Трайнін (1883—1957) — савецкі навуковец-правазнавец.
- Марк Фрадкін (1914—1990) — савецкі кампазытар.
- Усяслаў Васількавіч (~1100 — пасьля 1180) — князь полацкі.
- Восіп Цадкін (1890—1967) — скульптар.
- Марк Шагал (1887—1985) — францускі мастак-авангардыст.
- Леў Шапялевіч (1863—1909) — гісторык літаратуры і археоляг.
- Леанід Шчамялёў (1923—2021) — народны мастак Беларусі.
- Мікалай Яроменка (малодшы) (1949—2001) — народны артыст Расеі, актор.
- Яўген Агрэст (нар. 1966) — швэдзкі шахматыст беларускага паходжаньня.
Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канстанцін Бязрукі (? — 1270-я) — князь полацкі.
- Фёдар Вясна (? — 1396) — набліжаны баярын Вітаўта, сакольнічы, староста віцебскі.
- Альгерд (каля 1295—1377) — вялікі князь літоўскі
- Ульляна Цьвярская (1325—1392) — жонка вялікага князя літоўскага Альгерда.
- Язафат Кунцэвіч (1580—1623) — царкоўны і палітычны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, прылічаны каталіцкай царквой да ліку сьвятых.
- Міхал Анцаў (1865—1945) — кампазытар, харавы дырыгент і пэдагог; адзін з арганізатараў Народнай кансэрваторыі ў Віцебску
- Мікалай Багародзкі (1877—1937) — беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст; ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
- Яўген Бартніцкі (нар. 1976) — беларускі паэт, каталіцкі сьвятар.
- Міхаіл Бахцін (1895—1975) — расейскі філёзаф, літаратуразнавец і тэарэтык мастацтва.
- Міхась Адзярыха (1904—1938) — беларускі краязнавец, пэдагог, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
- Заір Азгур (1908—1994) — беларускі скульптар.
- Сьвятлана Акружная (нар. 1947) — народная артыстка Беларусі, акторка.
- Афанасій Белабародаў (1903—1990) — савецкі вайскавод, двойчы Герой Савецкага Саюзу.
- Андрэй Бембель (1905—1986) — беларускі скульптар.
- Антон Брадоўскі (1859—1928) — расейскі й беларускі нумізмат.
- Васіль Быкаў (1924—2003) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.
- Станіслаў Костка Бялінскі (?—1812) — маршалак надворны каронны, маршалак апошняга сойму Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- Язэп Васілевіч (1870—1934) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, пэдагог, археоляг, публіцыст.
- Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
- Іван Гарбачэўскі (1800—1869) — дзекабрыст, мэмуарыст.
- Карл-Філіп Врангель фон Гібенталь (1786—1860) — вынаходнік гіпсавай імабілізацыі ў мэдыцыне, практык-эпідэміёляг.
- Карл Грыгаровіч (1868—1921) — беларускі скрыпач і пэдагог; інтэрпрэтатар скрыпічнай і квартэтнай клясыкі.
- Хацкель Дунец (1897—1937) — крытык, публіцыст, ахвяра рэпрэсіяў сталінізму.
- Сьцяпан Жабінскі (1894— ?) — рэдактар газэты Звязда, грамадзкі дзяяч, ахвяра рэпрэсіяў сталінізму.
- Іван Казак (нар. 1946) — беларусі скульптар.
- Міхаіл Казінік (нар. 1951) — скрыпач, экспэрт Нобэлеўскага канцэрта
- Навум Кісьлік (1925—1998) — беларускі пісьменьнік і перакладнік.
- Генадзь Кісялёў (1931—2008) — беларускі літаратуразнавец, архівіст і пісьменьнік.
- Уладзімер Красьнянскі (1863—1930) — беларусі музэязнавец, архівіст.
- Тадэвуш Лада-Заблоцкі (1811—1847) — польскі паэт, перакладнік.
- Казімер Малевіч (1878—1935) — мастак-авангардыст.
- Пётар Машэраў (1918—1980) — савецкі партыйны дзяяч, Герой Савецкага Саюзу.
- Мікалай Нікіфароўскі (1845—1910) — беларускі этнограф і фалькларыст
- Сяргей Парсюкевіч (нар. 1967) — беларускі прадпрымальнік, палітычны вязань.
- Алесь Пушкін (1965—2023) — беларускі мастак.
- Юры Пэн (1854—1937) — мастак, пэдагог, адна з ключавых постацяў «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве першай траціны ХХ ст.
- Еўдакім Раманаў (1855—1922) — беларускі этнограф, фальклярыст і археоляг.
- Ільля Рэпін (1844—1930) — расейскі мастак.
- Аляксей Сапуноў (1851—1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры.
- Казімер Семяновіч (~1600 — ~1651) — беларускі інжынэр і тэарэтык артылерыі, мысьляр-гуманіст.
- Аляксандар Семянтоўскі-Курыла (1821—1893) — беларускі і ўкраінскі гісторык.
- Франц Сіўко (нар. 1953) — беларускі пісьменьнік.
- Алег Скавародка (нар. 1948) — беларускі мастак.
- Стэфанія Станюта (1905—2000) — беларуская акторка.
- Уладзімер Стукаліч (1856—1918) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, юрыст.
- Вацлаў Федаровіч (1848—1911) — беларускі краязнавец, калекцыянэр, юрыст.
- Вера Харужая (1903—1942) — дзяячка камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі, адна з арганізатараў падпольля ў Віцебску, публіцыстка.
- Аляксандар Шлюбскі (1897—1941) — беларускі літаратуразнаўца, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.
- Павал Шэйн (1826—1900) — беларускі пэдагог, этнограф, фальклярыст.
- Пётар Явіч (1918—2008) — беларускі мастак, вучань Ю. Пэна.
- Мікалай Яроменка (старэйшы) (1923—2000) — народны артыст СССР, актор.