Перайсьці да зьместу

Казімер Малевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Малевіч
Імя пры нараджэньні Казімер Севярынавіч Малевіч
Дата нараджэньня 11 (23) лютага 1879[1] або 23 лютага 1879(1879-02-23)[2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 траўня 1935(1935-05-15)[4][5][6][…] (56 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак падкарэньніцы
Адукацыя Кіеўская мастацкая школа, студыя Фядора Рэрбэрга (Масква)
Занятак авангардызм,
футурызм,
кубізм,
супрэматызм,
імпрэсіянізм
Навуковая сфэра авангард[8], візуальная дзейнасьць[d][8], мастацтвазнаўства[d][8], супрэматызм[8], выяўленчае мастацтва[8] і абстракцыянізм[8]
Месца працы
Сябра ў Супрэмус[d]
Жанры сцэнаграфія[d], малярства, абстракцыянізм[3], натурморт[d][3] і фігуратыўнае мастацтва[d][3]
Плынь кубізм, футурызм, супрэматызм

Казіме́р Севяры́навіч Мале́віч (23 лютага [ст. ст. 11 лютага] 1879[9][10][11] (паводле іншых зьвестак — 1878[12]), Кіеў — 15 траўня 1935, Ленінград) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунка ў абстрактным мастацтве.

Казімер Малевіч нарадзіўся 23 лютага [ст. ст. 11 лютага] 1879 году у Кіеве[9][13] (паводле іншых зьвестак — на Капыльшчыне[14]) у сям’і беларускага этнографа і фальклярыста Севярына Малевіча[15] (са словаў мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага, радавы маёнтак ягоных бацькоў — Малева знаходзіўся пад Нясьвіжам[16]). Паводле некаторых дасьледчыкаў, сям’я Малевічаў належала да ўкраінскай шляхты[17]. Пачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Кіеўскай мастацкай школе Н. І. Мурашка. Кар’еру мастака Малевіч пачаў з імпрэсіянізму. Пазьней Малевіч стаў адным з актыўных удзельнікаў футурыстычных выстаў.

Казімер Малевіч тройчы (у 1905, 1906 і 1907 гадах) паступаў у Маскоўскую вучэльню скульптуры і жывапісу і тройчы правальваўся на экзамэнах. Як лічаць дасьледчыкі, з прычыны недастатковай падрыхтоўкі ў галіне акадэмічнага малюнка. Яму дазволілі наведваць лекцыі на правах вольнага слухача.

У 1919—1922 гадах Казімер Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, адзін са стваральнікаў арганізацыі «Сьцьвярджальнікі новага мастацтва». У 1920-я гады ўдзельнічаў у афармленьні спэктакляў Уладзімера Маякоўскага «Містэрыя Буф». З 1923 па 1927 год — дырэктар Ленінградзкага дзяржаўнага інстытуту мастацкай культуры[18]. Быў чальцом «Аб’яднаньня сучасных архітэктараў».

Малевіч быў пасьлядоўным прапагандыстам уласнай тэорыі. Вакол яго з часам утварылася група аднадумцаў (Зацьвярдзіцелі новага мастацтва).

Малевіч удзельнічаў у выставах з эпатажнымі назвамі: «Званковы валет», «Асьліны хвост», «Футурызм 0,10». На выставе «Трамвай В» супраць нумароў 21-25, якія заканчвалі сьпіс яго работ, у каталёгу было пазначана: «Зьмест карцін аўтару невядомы».

Самы знакаміты твор Малевіча — Чорны квадрат.

Аўтар кніг «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму», «Супрэматызм», «Бог ня скінуты: Мастацтва, царква, фабрыка».

Паводле завяшчаньня, пасьля сьмерці цела Малевіча было крэміравана ў супрэматычнай дамавіне, зробленай па ўласным эскізе Малевіча. Урна з прахам была пахаваная пад любімым дубам мастака ў Нямчынаўцы. Над магілай быў усталяваны кубічны бэтонавы манумэнт з намаляваным чорным квадратам. У гады вайны магіла была згубленая. У цяперашні час магіла Малевіча знойдзеная энтузіястамі. На месцы магілы ўсталяваны невялікі манумэнт. Магіла знаходзіцца недалёка ад Савецкага праспэкту ў Нямчынаўцы, на ўсход ад сажалкі.

Дзяржаўным Расейскім музэем і студыяй «Квадрат фільм» зьняты фільм «Казімер Малевіч. Ператварэньне».

Вядомыя карціны

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Выслоўе Казіміра Малевіча:

«Толькі нудныя і бездапаможныя мастакі прыкрываюць сваё мастацтва шчырасьцю. У мастацтве патрэбная ісьціна, а ня шчырасьць».
  1. 1 2 метрычная кніга
  2. 1 2 3 RKDartists (нід.)
  3. 1 2 3 4 Artnet — 1998.
  4. Kazimir Severinovich Malevich (нід.)
  5. Kazimir Severinovich Malevich // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  6. 1 2 Kazimir Malevich // Encyclopædia Britannica (анг.)
  7. abART
  8. 1 2 3 4 5 6 Malevyč, Kazymyr, S. // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. 1 2 Запись о рождении в метрической книге римско-католического костёла св. Александра в Киеве, 1879 год // ЦГИАК Украины, ф. 1268, оп. 1, д. 26, л. 13об—14. (рас.)
  10. Д. Горбачев. Малевич и Украина. — Киев, 2006. — 456 с.
  11. Янкина С., Ганиянц М. (23 лютага 2008) Искусствоведы до сих пор не определили год рождения Малевича (анг.). РИА Новости. Пра год нараджэньня Малевіча.
  12. Шатских А. С. Казимир Малевич. — М.: «Слово», 1996. — 96 с.
  13. Казімер Севярынавіч Малевіч. Біяграфія і творчасьць мастака Artonline.ru Архіўная копія ад 18 студзеня 2008 г.
  14. Адам Мальдзіс (19 ліпеня 2007) Казімер Малевіч нарэшце атрымаў беларускую «прапіску» Голас Радзімы Архіўная копія
  15. Анастасія Зелянкова (4 лістапада 2008) Беларус, які падмануў сьвет Салідарнасьць
  16. Мастацкае жыцьцё Беларусі пачатку 20 стагодзьдзя: пошук нацыянальнай самасьвядомасьці. Радыё Свабода (11 лістапада 2004). Архіўная копія
  17. Родословие и предки К. С. Малевича // Малевич о себе. Современники о Малевиче. Авторы-составители И. А. Вакар, Т. Н. Михиенко. Т. 1. Москва, 2004. С. 372—385.
  18. Малевич Казимир Северинович (1878—1935 гг.) // www.arthistory.ru
  • Малевич К. По лестнице познания: Из неопубликованных стихотворений / Вступ. сл. Г.Айги. — 1991. — 1000 ас.
  • Малевич К. Лень как действительная истина человечества. С прилож. ст. Ф. Ф. Ингольда «Реабилитация праздности» / Предисл. и примеч. А. С. Шатских. — 1994. — (Библиотека Сергея Кудрявцева). — 150 ас.
  • Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Общ. ред., вступ. ст., сост., подг. текстов и комм. А. С. Шатских; раздел «Статьи в газете „Анархия“ (1918)» — публ., сост., подг. текста А. Д. Сарабьянова. — 1995 Т. 1. Статьи, манифесты, теоретические сочинения и др. работы. 1913—1929. — 2750 ас.
  • Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Сост., предисл., ред. переводов, комм. Л.Демосфеновой; науч. ред. А. С. Шатских. — 1998 Т. 2. Статьи и теоретические сочинения, опубликованные в Германии, Польше и на Украине. 1924—1930. — 1500 ас.
  • Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских. — 2000 Т. 3. Супрематизм. Мир как беспредметность, или Вечный покой. С прилож. писем К.Малевича к М. О. Гершензону. 1918—1924. — 1500 ас.
  • Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских. — 2003 Т. 4. Трактаты и лекции первой половины 1920-х годов. С приложением переписки К. С. Малевича и Эль Лисицкого. — 1500 ас.
  • Малевич К. Собрание сочинеий в пяти томах. — 2004 Т. 5. Произведения разных лет: Статьи. Трактаты. Манифесты и декларации. Проекты лекций, Записки и заметки. Поэзия.
  • Курбановский А. Малевич и Гуссерль: Пунктир супрематической феноменологии // Историко-философский ежегодник — 2006. — М.: Наука, 2006. — С. 329—336.
  • Кацис Л. «Черный квадрат» Казимира Малевича и «Сказ про два квадрата» Эль-Лисицкого в иудейской перспективе // Русская эсхатология и русская литература. — М.: ОГИ, 2000. — С. 132—139.
  • Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]