Вера Харужая
Вера Захараўна Харужая | |||||||
14 (27) верасьня 1903 — 4 сьнежня 1942 (39 гадоў) | |||||||
Месца нараджэньня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя СССР | ||||||
Бітвы/войны | Нямецка-савецкая вайна | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Ве́ра Заха́раўна Хару́жая (27 верасьня 1903, Бабруйск — 4 сьнежня 1942[1], Віцебск; псэўданімы Антолька, Вера, Вераніка Карчэўская, Алеся Шыпшына, Падпольнік, Г. С. Корнилова, Польская камсамолка) — дзяячка падпольнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага ў часы нямецкай акупацыі, публіцыстка. Герой Савецкага Саюзу.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 27 верасьня 1903 у Бабруйску ў сям’і службоўца. Беларуска. Скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені (1919), настаўнічала на Палесьсі.
У Грамадзянскую вайну змагалася з аддзеламі Булак-Балаховіча. Сяброўка ВКП(б) з 1921 року. Працавала загадчыцай палітаддзелу Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамолу. У 1922—1923 у апараце ЦК камсамолу Беларусі. У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Менску.
Зь лютага 1924 на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, з чэрвеня сакратарка і сябра падпольнага ЦК камсамолу, сябра ЦК Кампартыі Заходняй Беларусі. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў.
15 верасьня 1925 року арыштаваная. На судовых працэсах у Берасьці (1927) і Беластоку (1928) прыгавораная польскімі ўладамі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
У 1932 абмененая на польскага ксяндза і пераехала ў Савецкі Саюз. Пісала адозвы, артыкулы, брашуры для выдавецтва ЦК КПЗБ.
У 1935 року выключаная з партыі па даносе мужа, Станіслава Скульскага (Мертэнса), і высланая на Балхашбуд. 10 жніўня 1937 арыштаваная і зьняволеная ў Менскай унутранай турме НКУС. Вызваленая 15 жніўня 1939 року. У лістападзе 1940 рашэньнем парткалегіі Камітэту партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) зь Веры Харужай зьнятая строгая вымова[1].
З пачаткам нямецка-савецкай вайны разам з трэцім мужам Сяргеем Карнілавым далучылася да партызанскага аддзелу Каржа, дзе была сувязною. Пасьля гібелі мужа і ў сувязі зь цяжарнасьцю была пераведзеная сьпярша ў Гомель, а ўвесну 1942 перапраўленая ў Маскву. У верасьні 1942, пакінуўшы малых дзяцей на выхаваньне сястры, ізноў накіраваная ў акупаваную Беларусь. Арыштаваная немцамі пад Віцебскам 13 лістапада 1942 і закатаваная.
Сын Веры Харужай Сяргей — расейскі фізык, філёзаф, багаслоў, перакладнік. Дачка Ганна.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна, 17 траўня 1960)
- ордэн Леніна
- ордэн Чырвонага Сьцягу
- мэдаль
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Письма на волю. М., 1962;
- Славная дочь белорусского народа: Письма, статьи В.Хоружей и воспоминания о ней. 2 изд. Мн., 1962;
- Статьи и письма о комсомоле. 2 изд. Мн., 1975.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцю і подзьвігам Веры Харужай прысьвечаны фільм «Лісты да жывых» (1964)[2], 2-я сымфонія кампазытара Кіма Цесакова, экспанаты музэю 73-й менскай школы.
- Імем Веры Харужай названыя вуліцы і плошчы ў шэрагу беларускіх местаў, усталяваныя помнікі, мэмарыяльныя дошкі.
- У 1964 выпушчаная савецкая паштовая марка, прысьвечаная Веры Харужай, а ў 1978 — маркаваны канвэрт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Яўген Бараноўскі. Тры вышыні Веры Харужай // Звязда. — 29 кастрычніка 2008. — № 43 (15547).
- ^ ПИСЬМА К ЖИВЫМ(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Героі краіны» (рас.)
- «Маладая гвардыя» (рас.)
- «Народная воля» (рас.)
- Нарадзіліся 27 верасьня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Памерлі 4 сьнежня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі ў Віцебску
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расеі
- Партызаны нямецка-савецкай вайны
- Беларускія рэвалюцыянэры
- Сябры КПСС
- Сябры Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Асобы на марках
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы