Уладзімер Красьнянскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзімер Гаўрылавіч Красьнянскі (21 ліпеня 1863, сяло Руціна Валдайскага павету Наўгародзкай губэрні — 4 траўня 1930) — беларускі гісторык і краязнавец.

Скончыў ў 1886 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту, выкладаў у рэальнай вучэльні і ў Жаночым інстытуце Беластоку. Разам з інспэктарам гэтага інстытуту М. Авенарыюсам удзельнічаў у раскопках у маёнтку Эсьманы Магілёўскай губэрні. У 18961903 працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў Менскай мужчынскай гімназіі, потым кіраваў канцылярыяй Віленскай навучальнай акругі, у 1906 атрымаў прызначэньне на пасаду дырэктара Амсьціслаўскай мужчынскай гімназіі. Захоплены старажытным, забытым тады павятовым местам зь яго асаблівым жыцьцём і багатым гістарычньші мінулым Уладзімер Красьнянскі зьвярнуўся да яго гісторыі і ўпершыню надрукаваў невялікую, але вельмі каштоўную манаграфію пра Амсьціслаў (1912).[1] 3 1911 у Віцебску быў дырэктарам рэальнай вучэльні. Пасьля кастрычніцкіх падзеяў 1917 року вызвалены з гэтай пасады. Працаваў у шматлікіх установах, у 1927 выйшаў на пэнсію.

Свае працы дасьледнік рыхтаваў на падставе пратаколаў Менскага губэрнскага кіраваньня, архіву менскага губэрнатара і вялікай колькасьці друкаваных працаў. У 1912 ім быў напісаны артыкул пра гісторыю Менску на падставе справаў Барысаўскай падпрафэктуры, што зьберагаліся ў Віленскай публічнай бібліятэцы. Распрацаванае ім дэталёвае дасьледаваньне віцебскага гандлю 1605 року грунтуецца на асобым рэестры, які быў створаны праз 8 рокаў пасьля атрыманьня местам Магдэбурскага права.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 555

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.