Канстанцін Бязрукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Канстантын Бязрукі (1240-я — 1280-я) — полацкі князь (1270-я1280-я). Паходзіў зь віцебскіх князёў, верагодней за ўсё сын полацкага князя Брачыслава II, швагр Таўцівіла.

Першы раз заняў полацкі пасад у 1263 пры падтрымцы Траняты, пасьля забойства Таўцівіла і паланеньня полацкіх баяраў. У тым жа 1263 годзе перадаў Лівонскаму ордэну частку полацкіх уладаньняў ва Ўсходняй Латгаліі, верагодна каб атрымаць падтрымку ў барацьбе за полацкую пасаду. Так званы "Канстанцінаў дар" зацьвердзіў сваёй булай папа рымскі. Гэтыя дзеяньні Канстанціна незадавальнялі палачанаў якія ў 1264 скінулі яго пры падтрымцы Войшалка, верагодна адразу пасьля вызваленьня Транятам палонных полацкіх баяраў. Канстанцін вярнуўся ў Віцебск, а полацкі стол заняў Гердзень.

Другі раз заняў полацкі стол пасьля сьмерці Ізяслава II, ў гэты раз па воле палачанаў. Узгадваецца полацкім біскупам Сямёнам недзе ў 1270-я1280-я гады як добры полацкі князь, а таксама паміж 12851300 гадамі ў лісьце рыскага магістрата яго сыну, віцебскаму князю Міхалу Канстанцінавічу.

Папярэднік
Ізяслаў II
полацкі князь
1270-я1280-я
Наступнік
Воін-Васіль