Перайсьці да зьместу

Сяргей Парсюкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Парсюкевіч
Род дзейнасьці прадпрымальнік
Дата нараджэньня 14 траўня 1967 (57 гадоў)
Месца нараджэньня Віцебск, БССР
Занятак бізнэсмэн
Сябра ў Гавары праўду!

Сяргей Ягоравіч Парсюкевіч (нарадзіўся 14 траўня 1967) — беларускі прадпрымальнік, асуджаны на 2,5 году зьняволеньня агульнага рэжыму і выплату 1,1 млн рублёў кампэнсацыі маральных пакут. Адбываў тэрмін у выпраўленчай калёніі №17 (Шклоў, Магілёўская вобласьць).

Сяргей Парсюкевіч — маёр міліцыі ў адстаўцы, выйшаў на пэнсію ў 2004 годзе ў рангу начальніка судова-крыміналістычнага аддзелу, пасьля чаго заняўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Ён зрабіўся старшынём Рады індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынку» ў Віцебску.

Парсюкевіч быў адным з удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага дэкрэту №760, якая адбылася ў Менску 10 студзеня 2008 году. 13 студзеня ён быў затрыманы ў Віцебску міліцыяй, абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай дэманстрацыі 10 студзеня і перавезены ў Менск. 14 студзеня яму былі прысуджаны 15 сутак арышту, падчас якіх ён трымаў галадоўку.

Па словах Сяргея, 21 студзеня ён быў моцна зьбіты супрацоўнікам менскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандрам Дулубам. Празь некалькі дзён пасьля вызваленьня, 3 сакавіка супраць яго самога была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 («гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі»). Абвінавальнікам выступіў зьбіўшы Парсюкевіча Аляксандар Дулуб.

23 красавіка судзьдзём Уладзімерам Аўдзеенкам Парсюкевічу быў вынесены прысуд: 2,5 году зьняволеньня агульнага рэжыму і выплата 1 мільёну 100 тыс. рублёў кампэнсацыі маральных пакут А. Дулубу.

30 траўня 2008 году ў Менскім гарадзкім судзе разглядалася касацыйная скарга на рашэньне суду, якую 28 красавіка падалі С. Парсюкевіч і яго адвакат Вера Страмкоўская.

20 жніўня 2008 году Сяргей Парсюкевіч быў вызвалены разам зь іншым вязьням Андрэем Кімам па асаблівым загадзе прэзыдэнта[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]