Перайсьці да зьместу

Еўзэль Гінцбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Еўзэль Ґінцбурґ

Еўзэль Габрыэлевіч Ґінцбурґ (Восіп Гаўрылавіч Ґінцбурґ) (1812, Віцебск12 студзеня 1878, Парыж) — расейскі філянтроп, фінансіст, барон. Заснавальнік баронскага роду Ґінцбурґаў.

Сын рабіна. Атрымаў традыцыйнае жыдоўскае выхаваньне. Займаўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай, Кіеўскай і Валынскай губернях. Падчас Крымскае вайны трымаў вінны водкуп у абложаным Севастопалі. У 1859 заснаваў у Санкт-Пецярбургу адзін з найбуйных у Расеі банкаў, які занёс значны фундуш у разьвіцьцё крэдытнага фінансаваньня ў Расеі. Субсыдаваў будаўніцтва чыгунак, здабычу золата на Ўрале, Алтаі і ў Забайкальлі.

На ягоную ініцыятыву царскі ўрад дазволіў пабудаваць першую сынагогу ў Пецярбургу (Вялікую Харальную Сынагогу), жыдоўскую абшчыну якога ён узначальваў. У 1863 заснаваў Таварыства для распаўсюджваньня асьветы паміж жыдаміі ў Расеі і амаль цалкам яго субсыдаваў.

У 2 жніўня 1874, усьлед за сваім сынам Гарацыем, атрымаў ад вялікага герцага Гесэн-Дармштацкага баронскі тытул; 19 красавіка 1875 Аляксандар II дазволіў карыстаньне гэтым тытулам у Расеі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]