Перайсьці да зьместу

Антон Брадоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Брадоўскі.
Антон Брадоўскі
Дата нараджэньня 20 кастрычніка 1859(1859-10-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 сакавіка 1928(1928-03-17) (68 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці стэнакардыя[d]
Занятак нумізмат, калекцыянэр мастацтва, музэйны супрацоўнік, краязнавец
Сябра ў Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства[d]

Анто́н Рафаі́лавіч Брадо́ўскі (20 кастрычніка 1859 — 17 сакавіка 1928) — беларускі й расейскі нумізмат.

А. Брадоўскі ў сьценах Віцебскага губэрнскага музэю

Антон Брадоўскі нарадзіўся ў засьценку Пятрунішках, які знаходзіўся каля мястэка Езяросаў (зараз у Летуве) у небагатай мяшчанскай сям’і. Дзякуючы сваёй настойлівасьці й імкненьню да ведаў ён змог самастойна вывучыць самыя розныя дысцыпліны, у тым ліку нумізматыку і сфрагістыкі. У 1906 годзе ў двух пакоях сваёй кватэры ў Вільні ён адкрыў прыватны музэй. У гады Першай сусьветнай вайны Брадоўскі эвакуяваўся ў Віцебск. Адгукаючыся на заклік Віцебскага губэрнскага аддзелу народнай адукацыі паспрыяць «справе народнай асьветы», Брадоўскі прапанаваў заснаваць у Віцебску музэй і пагадзіўся перадаць для яго свае калекцыі (каля 4,5 тысячаў манэтаў і мэдалёў, а таксама 6000 мастацкіх вырабаў). Прапанова была прынятая, і ў лістападзе 1918 году Антон Брадоўскі быў прызначаны загадчыкам Віцебскага губэрнскага музэю, а ў сакавіку 1919 году ў прэсе зьявілася паведамленьне, што музэй адкрыты для наведвальнікаў. У 1924 годзе музэй пераехаў у будынак гарадзкой ратушы і атрымаў статус Віцебскага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага музэю, у якім Брадоўскі заняў пасаду навуковага супрацоўніка. Нягледзячы на ​​ўсе пэрыпэтыі наступнага часу, большая частка прадметаў, якія сабраў А. Брадоўскі, захаваліся ў фондах ВАКМ.[1]