Перайсьці да зьместу

Іван Казак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Казак
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1959(1959-07-06)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак скульптар

Іван Уладзімеравіч Казак (нар. 6 ліпеня 1959, Бешанковічы, БССР) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манумэнтальнай і станковай скульптуры.

Скончыў скульптурнае аддзяленьне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1983, майстэрня Анатоля Анікейчыка). Таксама навучаўся ў Генадзя Мурамцава.

З 1984 году ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. Аўтар помнікаў грузінскаму паэту Мірзе Гелавані (Багушэўск, дыплёмная праца), Уладзімеру Караткевічу (Віцебск, 1994), Аляксандру Пушкіну (Віцебск, 1989), воінам-афганцам «Боль» (Віцебск, 1997), Серафіму Сароўскаму (Расея), Эўфрасіньні Полацкай (Глыбоцкі раён), Багародзіцы ды арханёлу Міхаілу (Талачынскі жаночы манастыр)[4], Фёдару Махнову (Віцебск)[5]; дэкаратыўна-паркавая скульптура «Сон» (Віцебск); скульптурных кампазыцый: прысьвечанай Марку Шагалу на фасадзе музэя Марка Шагала (Віцебск), воінам-дэсантнікам (парк Пераможцаў, Віцебск, 2018)[6]; мэмарыяльных дошак Уладзімеру Красьнянскаму, Герою Савецкага Саюзу Цімафею Лядзкаму (1998); заснавальніку віцебскай школы боксу Абраму Брыну (2009), скульптуры «Вулічны музыка» (Віцебск), «Стары Хатабыч» (Расея); дэкаратыўных скульптур «Пацалунак», «Чарнобыльская мадона», Вішанка (Глыбокае, 2013)[7], «Закаханыя» (станцыя чыгункі Багушэўск, 2023)[8]. Выкарыстоўвае бронзу ды сылюмін.

Сябра Беларускага саюзу мастакоў ад 1988 году. Творы захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музэі, у галерэях ды прыватных калекцыях. Жыве ў Віцебску.

Дэкаратыўная скульптура «Чарнобыльская мадона» (Нінбург, Нямеччына)
  1. ^ http://www.evitebsk.com/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%BA,_%D0%98%D0%B2%D0%B0%D0%BD_%D0%92%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87
  2. ^ Беларусь у асобах і падзеях (белар.)
  3. ^ Крэпак Б. Беларускі саюз мастакоў, 1938 - 1998 : Энцыклапедычны даведнiк / пад рэд. Г. Буралкін — 1998. — С. 234. — ISBN 985-6427-09-6
  4. ^ Пастернак Т. (18 студзеня 2023) Композицию «Древо жизни» витебского скульптора Ивана Казака установят сразу в нескольких городах Беларуси (рас.)
  5. ^ 10 самых необычных памятников в Беларуси (рас.) bestbelarus.by. ООО «РенессансАйТиДискаунт». Праверана 20 кастрычніка 2023 г.
  6. ^ Голесник С. (18 кастрычніка 2017) В Витебске открыли памятник воинам-десантникам (рас.). СБ Беларусь сегодня.
  7. ^ Сладкая и зимостойкая. Беларусь Сегодня (2 жніўня 2013).
  8. ^ Скульптура "Закаханыя" будзе сустракаць пасажыраў на станцыі Багушэўск. БелТА (3 жніўня 2023).
  • Казак Іван Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarussian union of artists : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн.: Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 234.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]