Маартэн Стэкеленбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Маартэн Стэкеленбург
Maarten Stekelenburg (2010).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 1982(1982-09-22)[1] (37 гадоў)
Гаарлем, Нідэрлянды, Каралеўства Нідэрляндаў
Рост 197 см
Вага 84 кг
Пазыцыя брамнік[d]
Клюбная інфармацыя
Клюб Эвэртан
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2011
2011—2013
2013—2016
2014—2015
2015—2016
2016—
Аякс
Рома
Фулгэм
Манака (арэнда)
Саўтгэмптан (арэнда)
Эвэртан
203 (0)
48 (0)
19 (0)
1 (0)
17 (0)
19 (0)
Зборныя
2004— Нідэрлянды 58 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 траўня 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 лістапада 2016.

Маартэн Стэкеленбург (па-нідэрляндзку: Maarten Stekelenburg; нарадзіўся 22 верасьня 1982 году, Гаарлем, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст ангельскага клюбу «Эвэртан» і гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гуляе на пазыцыі брамніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю футбольную кар’еру Стэкеленбург распачаў у клюбе «Схотэн», а ў 15 гадоў трапіў у футбольную школу «Аяксу». Свой першы афіцыйны матч за амстэрдамскі клюб Маартэн правёў 24 лютага 2002 году супраць клюбу «НАК Брэда». На працягу трох сэзонаў з 2002 па 2005 гады Стэкеленбург ня быў асноўным брамнікам «Аяксу», ведучы пры гэтым канкурэнцыю за месца ў браме з Богданам Лобанцам, Джоўі Дыдуліцам і Гэнкам Тымэрам.

З сэзону 2005—2006 гадоў Маартэн безумоўна заняў сталае месца ў браме клюбу й на працягу трох гадоў яно не паддавалася сумневу. Тады пачалі сур’ёзна пагаворваць, пра тое, што ў Эдвіна ван дэр Сара на пасадзе брамніка зборнай Нідэрляндаў зьявіўся годны зьменшчык. Аднак у сэзоне 2008—2009 гадоў новы галоўны трэнэр «Аяксу» Марка ван Бастэн пасадзіў Стэкеленбурга на лаўку запасных, і ўсё часьцей стаў давяраць месца ў складзе маладому Кенэту Вэрмэйру. З сыходам ван Бастэна й прыходам Мартына Ёля кар’ера Стэкеленбурга зноў пайшла ў гару. Ён ня толькі вярнуўся ў аснову «Аяксу», але й стаў асноўным асноўным брамнікам зборнай Нідэрландаў.

«Рома»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 жніўня 2011 году Маартэн падпісаў кантракт з італьянскім клюбам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году[2][3]. Сума ўгоды склала 6 млн эўра. 18 жніўня гулец дэбютаваў за новы клюб ў гасьцявым матчы кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы супраць славацкага «Словану»[4].

«Фулгэм»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 чэрвеня 2013 году спартовы дырэктар «Ромы» Франка Бальдыні пацьвердзіў, што клюб завяршыў зьдзелку з клюбам Прэм’ер-Лігі «Фулгэмам» па продажы Стэкеленбурга[5]. Празь некалькі дзён «Фулгэм» абвесьціў, што з Маартэнам быў падпісаны чатырыхгадовы кантракт за неназваную суму[6]. 17 жніўня брамнік дэбютаваў у гасьцявой гульні супраць клюбу «Сандэрлэнд», дзе «Фулгэм» дамогся перамогі зь лікам 1:0, аднак у другім тайме Маартэн атрымаў пашкоджаньне й быў зьменены на Дэйвіда Стокдэйла[7].

На сэзон 2013—2014 гадоў гулец вырашыў пераехаць да францускага чэмпіянату ў сувязі з вылетам «Фулгэма» ў Чэмпіёншып. 9 жніўня 2014 году была складзена дамова на арэнду, аднак у новым клюбе Маартэн напачатку сэзону ня здолеў выцесьніць са складу асноўнага брамніка клюбу Даніела Субашыча.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў Стэкеленбург дэбютаваў 3 верасьня 2004 году ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну, які скончыўся перамогай нідэрляндзкіх гульцоў зь лікам 3:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»

Нідэрлянды

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Маартэн Стэкеленбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў