Барт Вэрбруген
| Барт Вэрбруген | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 жніўня 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 193 см | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Брайтан энд Гоўв | |
| Нумар | 1 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2023 | Андэрлехт | 24 (0) |
| 2022—2023 | Андэрлехт Ф’ючарз[d] | 14 (0) |
| 2023— | Брайтан энд Гоўв | 68 (0) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Нідэрлянды | 26 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Барт Вэрбру́ген (па-нідэрляндзку: Bart Verbruggen; нар. 18 жніўня 2002 году) — нідэрляндзкі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вэрбруген далучыўся да «Андэрлехту» у 2020 годзе, перайшоўшы з клюбу НАК. Дэбютаваў на прафэсійным узроўні 2 траўня 2021 году ў матчы першага бэльгійскага дывізіёну A супраць «Бруге». 23 лютага 2023 году адбіў усе тры пэнальці падчас сэрыі супраць «Лудагорцу» з Разграду ў другім матчы плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў, што дапамагло ягонай камандзе атрымаць прасоўваньне далей. 3 ліпеня 2023 году «Брайтан энд Гоўв Альбіён» абвесьціў аб складаньні з гульцом пяцігадовага кантракту[2]. Запачаткаў кар’еру ў Прэм’ер-лізе 26 жніўня ў матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд», дзе ягоная дружына зьведала паразу зь лікам 3:1[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў 13 кастрычніка 2023 году ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборнай Францыі[4]. Трапіў у заяўку на чэмпіянат Эўропы 2024 году, дзе быў галоўным брамнікам каманды.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.transfermarkt.de/bart-verbruggen/profil/spieler/565093
- ↑ «Albion sign Bart Verbruggen from Anderlecht». Brighton & Hove Albion F. C.
- ↑ «Record for Gross but Albion are beaten». Brighton & Hove Albion F. C.
- ↑ «Frankrijk doet Oranje ook in Amsterdam pijn: 1-2». KNVB.
