Кляас-Ян Гюнтэляар
| Кляас-Ян Гюнтэляар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 жніўня 1983[1][2][3] (42 гады) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2004 | ПСВ Эйндговэн | 1 (0) |
| 2003 | → Дэ Граафсхап | 9 (0) |
| 2003—2004 | → АГОВВ[d] | 35 (26) |
| 2004—2005 | Гээрэнвээн | 46 (33) |
| 2006—2008 | Аякс | 92 (76) |
| 2009 | Рэал Мадрыд | 20 (8) |
| 2009—2010 | Мілян | 25 (7) |
| 2010—2017 | Шальке-04 | 175 (82) |
| 2017—2021 | Аякс | 85 (45) |
| 2021 | Шальке-04 | 9 (2) |
| Зборныя | ||
| 2001—2002 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 12 (3) |
| 2002—2006 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 23 (18) |
| 2006—2015 | Нідэрлянды | 76 (42) |
Кляас-Ян Гюнтэляар (па-нідэрляндзку: Klaas-Jan Huntelaar; нар. 12 жніўня 1983 году, Воор-Дрэмпт, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Адзін з самых выніковых футбалістаў нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гюнтэляар зьяўляецца пладавітым нападнікам[4] з бліскучай тэхнікай і атлетызмам[5], яго часьцяком параўноўваюць па стылі з такімі гульцамі, як Марка ван Бастэн[6] і Руўд ван Ністэльрой[7].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2000 годзе шаснаццацігадовы Гюнтеляар паступіў у футбольную акадэмію ПСВ і неўзабаве праявіў сябе ў моладзевай камандзе як добры бамбардзір. Ён дэбютаваў у матчы за асноўны склад ПСВ у другой палове сэзону 2002—2003 гадоў, але гэты матч стаў адзіным, праведзеным за клюб з Эйндговэну ў чэмпіянаце Нідэрляндаў. Ня здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе ПСВ, Гюнтелар адправіўся ў арэнду ў клюб «Дэ Граафсхап», каб набрацца вопыту. Ён згуляў 9 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Нідэрляндаў, але ні разу ня здолеў забіць.
Улетку 2003 году ён зноў быў адпраўлены ў арэнду, на гэты раз у клюб «Апэльдорн», які выступаў у першым дывізіёне. Там Гюнтэляару атрымалася забіць 26 галоў у 35 матчах і стаць найлепшым бамбардзірам дывізіёну. Пасьля таго, як гулец вырашыў не падаўжаць свой кантракт з ПСВ, «Гээрэнвээн» набыў яго за 100 тысяч эўра. У першым сваім паўнавартасным сэзоне ў найвышэйшым дывізіёне Гюнтэляар забіў 17 галоў у 31 матчы й дапамог «Гээрэнвээну» патрапіць у Кубак УЭФА. За палову сэзона 2005—2006 гадоў ён забіў 17 галоў у 15 матчах і зімой перайшоў у «Аякс», які заплаціў за яго 9 млн эўра. Гюнтэляар адразу дамогся посьпеху ў «Аяксе», забіўшы адзін з самых прыгожых галоў сэзону ўдарам празь сябе ў дададзены час на паўфінальным матчы Кубка Нідэрляндаў супраць «Роды». Паводле выніках сэзона Гюнтэляар стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 33 галы.
У пачатку сьнежня 2008 году было абвешчана аб тым, што «Аякс» і мадрыдзкі «Рэал» дасягнулі пагадненьня па трансфэры футбаліста, 4 сьнежня прайшла цырымонія, у якой нідэрляндзкі футбаліст быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «каралеўскага клюбу» й атрымаў футболку з нумарам 19. 7 жніўня 2009 году Гюнтэляар падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2013 году з італьянскім «Мілянам», сума трансфэру склала каля 15 мільёнаў эўра. 31 жніўня 2010 году Гюнтэляар перайшоў у нямецкі «Шальке-04»[8], дзе да яго вярнулася ягонага ранейшая выніковасьць.
Нацыянальная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у зборнай Нідэрляндаў 16 жніўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі й адразу забіў 2 мячы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2019, 2021
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2006, 2007, 2019
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2006, 2007, 2019
«Шальке 04»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2011
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2011
Нідэрлянды:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Klaas-Jan Huntelaar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ KLAAS-JAN HUNTELAAR // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Klaas Jan Huntelaar // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Huntelaar swaps Madrid for Milan». UEFA.com.
- ↑ «The Hunter's pursuit of excellence». FIFA.com.
- ↑ «Huntelaar follows Van Basten». UEFA.com.
- ↑ Hodges, Vicki (11 January 2008). «Man United keen on Dutch striker Huntelaar». London: The Telegraph.
- ↑ «Klaas-Jan Huntelaar stürmt künftig für Schalke 04!» FC Schalke 04.de
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 12 жніўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гельдэрляндзе
- Футбалісты клюбу ПСВ Эйндговэн
- Футбалісты клюбу «дэ Граафсхап» Дутынхэм
- Футбалісты клюбу «Гээрэнвээн»
- Футбалісты клюбу «Аякс» Амстэрдам
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты зборнай Нідэрляндаў
- Нідэрляндзкія футбалісты