Ёэль Вэльтман
| Ёэль Вэльтман | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 студзеня 1992[1][2][3] (34 гады) | |
| Рост | 182 см | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Брайтан энд Гоўв | |
| Нумар | 34 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2020 | Аякс | 179 (10) |
| 2020— | Брайтан энд Гоўв | 145 (4) |
| Зборныя | ||
| 2010—2011 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 3 (1) |
| 2013—2021 | Нідэрлянды | 28 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ёэль Іва Вэльтман (па-нідэрляндзку: Joël Ivo Veltman; нар. 15 студзеня 1992 году, Вэльзэн, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» й нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вэльтман пачаў футбольную кар’еру ў клюбе «Эймёйдэн» з роднага гораду, а ў 2001 годзе трапіў у акадэмію амстэрдамскага «Аяксу». У красавіку 2011 году Ёэль, які гуляў на пазыцыі абаронцы, падпісаў з «Аяксам» свой першы прафэсійны кантракт[4]. Незадоўга да гэтага, футбаліст атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобных зьвязкаў калена. Вэльтман дэбютаваў на прафэсійным узроўні 19 жніўня 2012 году, выйшаўшы на замену ў матчы Эрэдывізіі супраць НЭКу на 79 хвіліне[5].
У чэрвені 2013 году Вэльтман падоўжыў кантракт з «Аяксам» да 2017 году[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]19 лістапада 2013 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў у таварыскай гульні супраць зборнай Калюмбіі (0:0), адыграўшы ўвесь матч на роднай «Амстэрдам-Арэне»[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2013, 2014, 2019
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013, 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Joël Veltman // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ JOEL VELTMAN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Joel Veltman // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Contracten voor De Kamps en Veltman. ajax.nl.
- ↑ NEC — Ajax.. ajax.nl.
- ↑ Joël Veltman verlengt contract. ajax.nl.
- ↑ Van Gaal begint met Veltman en Depay in basis tegen Colombia. Voetbalzone.nl.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на soccerway.com
- Профіль на transfermarkt.com
- Статыстыка на National Football Teams