Дырк Кёйт
| Дырк Кёйт | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 ліпеня 1980[1][2] (45 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2003 | Утрэхт | 160 (51) |
| 2003—2006 | Фэеноорд | 101 (71) |
| 2006—2012 | Лівэрпул | 208 (51) |
| 2012—2015 | Фэнэрбахчэ | 95 (26) |
| 2015—2017 | Фэеноорд | 63 (31) |
| 2018 | Кўік Бойз[d] | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 1998—1999 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 5 (2) |
| 2000—2001 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 11 (6) |
| 2004—2014 | Нідэрлянды | 104 (24) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2025— | Дордрэхт | |
Дырк Кёйт (па-нідэрляндзку: Dirk Kuijt; нар. 22 ліпеня 1980 году, Катвэйк-аан-Зээ, Нідэрлянды) — колішні нідэрляндзкі футбаліст, атакавалы паўабаронца і нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў. Пачаў кар’еру ўва «Утрэхце». Зьяўляўся лідэрам каманды, гуляў на пазыцыі нападніка, пазьней перайшоў у «Фэеноорд» за 1 млн эўра.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Утрэхт»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку ва ўзросьце 18 гадоў Дырк Кёйт далучыўся да «Утрэхту». У клюбе ён гуляў на пазыцыі нападніка.
«Фэеноорд»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 2003 году за 1 млн эўра Кёйт перайшоў у склад іншага нідэрляндзкага клюбу «Фэеноорд». У «Фэеноордзе» Кёйт хутка стаў улюбёнцам заўзятараў. У сваім першым сэзоне ён забіў 20 мячоў у чэмпіянаце. У сэзоне 2004—2005 гадоў забіў свой першы хет-рык у матчы з «Дэ Граафсхапам». Пазьней ён забіў тры галы ў браму каманды «АДО Дэн Гааг». Па выніках сэзона Кёйт стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 29 мячоў.
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]18 жніўня 2006 году Кёйт падпісаў дамовы зь «Лівэрпулам». Дэбютаваў за «Лівэрпул» у матчы супраць клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд», выйшаўшы на замену пад заслону матчу. У матчы з ПСВ у Лізе чэмпіёнаў Кёйт упершыню выйшаў зь першых хвілінаў.
«Фэнэрбахчэ»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]3 чэрвеня 2012 году на афіцыйным сайце «Фэнэрбахчэ» было абвешчана, што Кёйт падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[3].
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у зборнай у верасьні 2004 году ў гульні супраць зборнай Ліхтэнштайну, калі камандай кіраваў Марка ван Бастэн.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Утрэхт»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2003
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2012
Нідэрлянды:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2004
- Срэбранны прызэр чэмпіянату сьвету: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dirk Kuyt // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Dirk Kuijt // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Kuyt to set for Fenerbahçe. Fenerbahce.