Тым Круль
| Тым Круль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 красавіка 1988[1][2][3] (38 гадоў) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2017 | Ньюкасл Юнайтэд | 160 (0) |
| 2007—2008 | → Фалкірк | 22 (0) |
| 2008—2009 | → Карлайл Юнайтэд[d] | 9 (0) |
| 2016—2017 | → Аякс | 0 (0) |
| 2016—2017 | → Ёнг Аякс[d] | 6 (0) |
| 2017 | → АЗ Алькмаар | 16 (0) |
| 2017 | → Брайтан энд Гоўв | 0 (0) |
| 2017—2018 | Брайтан энд Гоўв | 0 (0) |
| 2018—2023 | Норыдж Сіці | 163 (0) |
| 2023—2025 | Лутан Таўн | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006—2007 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 6 (0) |
| 2008—2009 | Нідэрлянды (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2009—2011 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 12 (0) |
| 2011—2021 | Нідэрлянды | 15 (0) |
Тымаці Міхаэль «Тым» Круль (па-нідэрляндзку: Timothy Michael «Tim» Krul; нар. 3 красавіка 1988 году, Гаага, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, брамнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тым пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе, у клюбе «АДО Дэн Гааг», але клюб не пагадзіўся заключыць зь ім прафэсійны кантракт, і Круль перайшоў у ангельскі клюб «Ньюкасл Юнайтэд», зь якім падпісаў трохгадовы кантракт. Першы матч за асноўны склад «Ньюкаслу» згуляў на перадсэзонных зборах супраць ПСВ 29 ліпеня 2006 году. Сустрэча скончылася паразай «Ньюкаслу».
3 жніўня 2007 году Круль далучыўся да шатляндзкага клюбу «Фалкірк» на правах арэнды да 1 студзеня 2008 году, але пагадненьне было падоўжана да канца сэзону пасьля шэрагу ўражлівых выступаў. 21 лістапада 2008 году Круль далучыўся таксама на правах арэнды да клюбу «Карлайл Юнайтэд» на адзін месяц, каб замяніць Бэна Элнўіка, які перайшоў у «Тотэнгэм»[4].
Круль вярнуўся ў «Ньюкасл» ў якасьці рэзэрвовага брамніка асноўнага гульца Стыва Гарпэра. Аднак 8 жніўня 2009 году ў матчы чэмпіянату Футбольнай лігі супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну», выйшаўшы на замену на палову гульні замест траўмаванага Гарпэр, правёў выдатны матч, захаўваўшы лік 1:1. Аднак пасьля таго як Гарпэр вярнуўся ў склад Круль сеў на лаўку.
Наступны шанец для маладога гульца адбыўся 18 верасьня 2010 году ўжо ў матчы Прэм’ер-Лігі супраць «Эвэртану» на Гудысан Парку, Тым выйшаў на замену на 35 хвіліне замест траўмаванага Стыва Гарпэра, гульня скончылася перамогай гасьцёў зь лікам 1:0[5]. У наступных гульнях Круль паказваў выдатную гульню, стала заваяваўшы, такім чынам, месца ў асноўным складзе.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]4 чэрвеня 2011 году Тым дэбютаваў у складзе зборнай Нідэрляндаў у таварыскай сустрэчы супраць зборнай Бразыліі. Гульня завяршылася зь лікам 0:0, а Круль правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілінаў. У наступным матчы, супраць зборнай Уругваю 8 чэрвеня ў Мантэвідэо, Круль захоўваў браму ў недатыкальнасьці да 82 хвіліны, калі брамнік не зладзіўся з ударам Люіса Суарэса.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ньюкасл Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубку Інтэртота: 2006
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Tim Krul // FBref (анг.)
- ↑ TIM KRUL // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Tim Krul // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Cumbrians capture Krul. Sky Sports
- ↑ Everton v Newcastle. bbc.co.uk.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Ньюкасл Юнайтэд»
- Статыстыка на Soccerbase
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Гаазе
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Фалкірк»
- Футбалісты клюбу «Карлайл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Аякс» Амстэрдам
- Футбалісты клюбу АЗ Алькмаар
- Футбалісты клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Норыдж Сіці»
- Футбалісты клюбу «Лутан Таўн»
- Футбалісты зборнай Нідэрляндаў
- Нідэрляндзкія футбалісты