Перайсьці да зьместу

Андрыс Нопэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрыс Нопэрт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1994(1994-04-07)[1] (32 гады)
Рост 203 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гээрэнвээн
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 НАК Брэда 6 (0)
2018—2019 Фоджа[d] 8 (0)
2019—2020 Дордрэхт 2 (0)
2021—2022 Гоў Эгэд Іглз 15 (0)
2022—4 Гээрэнвээн 58 (0)
Зборныя
2022 Нідэрлянды 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 сьнежня 2022.

А́ндрыс Нопэрт (па-нідэрляндзку: Andries Noppert; нар. 7 красавіка 1994 году) — нідэрляндзкі футбаліст, брамнік клюбу «Гээрэнвээн» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Нопэрт скончыў футбольную акадэмію роднага «Гээрэнвээну», але прафэсійны дэбют гульца адбыўся ў складзе клюбу НАК ў 2014 годзе. У 2018 годзе перайшоў у італьянскі клюб «Фоджа». Падчас руху зь Нідэрляндаў у Італіі ягоны самаход скрала фоджаўская мафія[2][3]. У 2019 годзе вярнуўся на радзіму, дзе абараняў колеры «Дордрэхту» і «Гоў Эгэд Іглз». У 2022 годзе вярнуўся ў родны «Гээрэнвээн», склаўшы 16 траўня двухгадовую ўгоду. Брамнік стаў адразу першым нумарам выбару, а таксама ўразіў сваёй гульнёй галоўнага трэнэра зборнай Нідэрляндаў Люі ван Гааля, які выклікаў гульца на чэмпіянат сьвету 2022 году[4]. У студзені 2023 годзе атрымаў пашкоджаньне, у выніку прапусьціўшы чатыры месяцы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]