Лютсарэль Геэртройда
| Лютсарэль Геэртройда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 ліпеня 2000[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 1,84 м | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сандэрлэнд (у арэндзе з клюбу «РБ Ляйпцыг») | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2024 | Фэеноорд | 144 (19) |
| 2024— | РБ Ляйпцыг | 24 (1) |
| 2025— | → Сандэрлэнд | 9 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 10 (1) |
| 2021—2022 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 7 (1) |
| 2023— | Нідэрлянды | 19 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Лютсарэль Геэртройда (па-нідэрляндзку: Lutsharel Geertruida; нар. 18 ліпеня 2000 году) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Сандэрлэнд» (у арэндзе зь нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг») і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Можа згуляць на пазыцыі правага і цэнтральнага абаронцы, а таксама паўабаронцы абарончага пляну.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пры тым, што гулец ёсьць ураджэнцам Ратэрдаму, свае першыя крокі ў дзіцячым футболе ён пачынаў з акадэміі Овэрмаас ды клюбу «Спарты». Пасьля гэтага ў 2012 годзе прыяднаўся да акадэміі «Фэеноорду». У першай камандзе запачаткаваў прафэсійную кар’еру 25 кастрычніка 2017 году, калі зьявіўся на полі ў другім раўндзе Кубка Нідэрляндаў супраць каманды «Сьвіфт»[2].
Цягам сэзону 2018—2019 гадоў Геэртройда нязьменна быў часткай першай каманды, але меў вельмі абмежаваны гульнявы час. То бок гулец зьявіўся на гульнявой пляцоўцы толькі двойчы за ўвесь сэзон Эрэдывізіі[3]. Дэбютаваў у мясцовай лізе прыпаў на 23 сьнежня 2018 году, калі абаронца замяніў у матчы супраць «АДО Дэн Гааг» легенду клюбу Робіна ван Пэрсі на 79-й хвіліне. У тым жа годзе футбаліст згуляў за клюб у эўрапейскіх кубках. У наступным сэзоне абаронца пачаў больш зьяўляцца на замены, а з сэзону 2020—2021 гадоў займеў нашмат больш гульнявога часу. Свой першы гол у клюбнай кашулі забіў 27 верасьня 2020 году, пакрыўдзіўшы брамніка ўсё таго ж «АДО Дэн Гаагу». У жніўні 2021 году Геэртройда падоўжыў кантракт з клюбам да 2024 году[4].
30 жніўня 2024 году Геэртройда далучыўся да нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг», склаўшы дамову з клюбам пяцігадовы кантракт[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улічваючы паходжаньне гульца, ён меў магчымасьць абараняць гонар Кюрасао. Тым ня менш, Геэртройда прайшоў праз усе зборныя Нідэрляндаў розных узростаў. 17 сакавіка 2023 году ён атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нідэрляндаў на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Францыі і Гібральтару[6]. Дэбют гульца адбыўся праз тыдзень, калі ён выйшаў у першай адзінаццатцы ў выязным матчы супраць зборнай Францыі, які скончыўся цяжкай паразай зь лікам 4:0[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Фэеноорд»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2023
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2018, 2024
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2018, 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Soccerway (мн.)
- ↑ «Debutant Geertruida: 'Een droom die uitkomt'». Feyenoord.nl.
- ↑ «Lutsharel Geertruida » Eredivisie 2018/2019». WorldFootball.net.
- ↑ «Feyenoord legt na Bijlow ook Geertruida langer vast: 'Insteek altijd geweest om te blijven'». Brabants Dagblad.
- ↑ «Lutsharel Geertruida räumt ab sofort für RB Leipzig ab». RB Leipzig.
- ↑ «Koeman roept drie debutanten op». KNVB.
- ↑ «Frankrijk bezorgt armoedig Oranje vernederende avond». Voetbal International.