Перайсьці да зьместу

Лерой Фэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лерой Фэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 студзеня 1990(1990-01-05)[1][2] (35 гадоў)
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011 Фэеноорд 103 (14)
2011—2013 Твэнтэ 58 (13)
2013—2014 Норыдж Сіці 30 (3)
2014—2016 Кўінз Парк Рэйнджарз 48 (8)
2016 Сўонсі Сіці 11 (0)
2016—2019 Сўонсі Сіці 79 (8)
2019—2021 Фэеноорд 49 (2)
2021—2024 Аланьяспор 81 (2)
2024—2025 Аль-Наср[d] 23 (1)
Зборныя
2007—2009 Нідэрлянды (да 19)[d] 15 (2)
2009—2013 Нідэрлянды (да 21)[d] 31 (6)
2010—2014 Нідэрлянды 11 (1)

Лерой Ёган Фэр (па-нідэрляндзку: Leroy Johan Fer; нар. 5 студзеня 1990 году, Зутэрмээр, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Бацькі Лероя паходзяць зь Нідэрляндзкіх Антылаў.

Упершыню Фэр зьявіўся ў асноўнай камандзе «Фэеноорда» ў сэзоне 2007—2008 гадоў. 2 сьнежня Лерой дэбютаваў у Эрэдывізіі пад кіраўніцтвам Бэрта ван Марвэйка. Ва ўзросьце 17 гадоў Лерой на 84-й хвіліне замяніў Нуры Шахіна ў матчы супраць «Гэраклеса» (6:0)[3]. Праз чатыры дні, 6 сьнежня, Лерой падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з «Фэеноордам» да лета 2012 году. У сэзоне 2008—2009 гадоў Фэр паступова стаў гульцом асноўнага складу, гуляючы ў зоне атакуючага паўабаронцы пад Роем Макааем. 18 верасьня 2008 году Фэр дэбютаваў на эўрапейскай арэне ў Кубку УЭФА ў матчы супраць швэдзкага «Кальмара». У сэзоне 2009—2010 гадоў гулец стаў ключавой фігурай каманды, вярнуўшыся на пазыцыю апорнага паўабаронцы.

Сэзон 2011—2012 гадоў Фэр пачаў з двух галоў у стартавых чатырох матчах чэмпіянату Нідэрляндаў, пасьля чаго 1 верасьня 2011 году перайшоў у «Твэнтэ», падпісаўшы кантракт па схеме «3+1»[4]. 13 ліпеня 2013 году Фэр падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Норыдж Сіці»[5], аднак у першым жа сэзоне «канаркі» занялі 18 месца ў чэмпіянаце й пакінулі Прэм’ер-Лігу.

20 жніўня 2014 году, было абвешчана, што Фэр далучыцца да клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», склаўшы зь ім трохгадовы кантракт. Трансфэр гульца каштаваў лёнданскай камандзе 8 млн фунтаў[6].

26 жніўня 2009 году Фэр абвесьціў, што ён прыняў канчатковае рашэньне й аддаў перавагу выступам за нацыянальную зборную Нідэрляндаў на міжнароднай арэне[7], у складзе якой дэбютаваў 11 жніўня 2010 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:1). Да гэтага Фэр меў магчымасьць выступаць за зборную Нідэрляндзкіх Антыльскіх астравоў.

«Фэеноорд»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]