Перайсьці да зьместу

Стары Ольса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стары Ольса
лац. Stary Olsa

Выступ «Старога Ольсы» на фэстывалі «Be Free-2008», Львоў
Гады 1999 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова беларуская
Жанр музыка Сярэднявечча[d] і беларуская музыка[d]
Удзельнікі Зьміцер Сасноўскі
Ільля Кубліцкі
Алесь Чумакоў
Марыя Шарый
Сяргей Тапчэўскі
Аляксей Войцех
Былыя ўдзельнікі Кацярына Радзівілава
staryolsa.com

«Стары́ О́льса» — беларускі гурт, які грае сярэднявечную музыку. Заснаваны ў 1999 годзе Зьмітром Сасноўскім. Назва паходзіць ад ракі ў заходняй Магілёўшчыне.

  • Келіх кола (2000) — першыя запісы музыкі раньняга і сталага сярэднявечча.
  • Вір (2001) — зборка, на дыску прысутнічаюць таксама і запісы Алеся Журы, Зьмітра Сідаровіча, гурта Кантраданс (цяпер — Lituus).
  • Verbum (2002) — (на лаціне: слова) акрамя музыкі запісаныя ўрыўкі з старажытнай беларускай літаратуры.
  • Шлях (2003) — канцэртны альбом, запісаны падчас выступаў 2002—2003.
  • Ладзьдзя Роспачы (2004) — аўдыёспэктакаль паводле аповесьці Ўладзімера Караткевіча, мастацкае начытваньне тэксту пад старадаўнюю музыку.
  • Скарбы літвінаў (2004) — альбом, складаецца з двух дыскаў: Рэнэсанс і Сярэднявечча.
  • Сярэднявечная дыскатэка (2005) — клюбная праграма, якая ўключае апрацаваныя танцы нашых продкаў (13—16 стагодзьзяў).
  • Гераічны эпас (2006) — альбом складзены з прасьпяванай рыцарскай паэзіі і гераічных песень 14—18 стагодзьдзяў.
  • Дрыгула (2009) — альбом складзены з танцавальнае музыкі ад позьняга сярэднявечча да раньняга барока, запісаная ў Вялікім Княстве Літоўскім (складанка «Полацкі сшытак») і краінах Заходняй Эўропы
  • Лепшае (2009) — афіцыйная зборка найлепшых кампазыцыяў з папярэдніх альбомаў; зьмяшчае ў сабе і ўнікальныя запісы: апрацаваныя ды-джэем творы («Дрыгула», «У карчме»), а таксама кампазыцыі, перазапісаныя гуртом адмыслова для відэакліпаў («Літвін», «Шлях»).
  • Santa Maria (2013) — альбом, у які ўвайшлі 2 песьні з эўрапейскіх крыніцаў XIII і XIV стст. Танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», творы Войцэха Длугарая і Дыямеда Катона).
  • Medieval Classic Rock (2016) — альбом складзены з кавэр-вэрсій славутых рок-гітоў у сярэднявечнай стылістыцы[1].
  • Вада, хмель і солад (2017)
  • «Шлях» (2009)
  • «VITAUT» (2008)
  • «DRYHULA remix» (2008)
  • «У карчме (remix)» (2008)
  • «Літвін» (2008)
Кліп на песьню «Літвін», якая прысьвечана чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны (беларусы).
Рэжысэры: З. Сасноўскі («Стары Ольса»), Ф. Міхееў (рыцарскі клюб «Княжы гуф»), Л. Сьнегірова (студыя «ОКО», Менск), І. Таркан (студыя «Дуэт», Менск).
Мантаж — З. Сасноўскі.
Асноўныя ўдзельнікі — рыцары клюбу «Княжы гуф».
Кампутарная анімацыя — студыя VS, г. Лімэрык, Ірляндыя.
  • «У карчме» (2004) — беларускі пераклад сярэднявечнай застольнай песьні In taberna.

Супольныя праекты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва гурту паходзіць ад назвы прытоку Бярэзіны — ракі Ольсы.

Выступалі ў Празе разам з гуртом Ahmed má hlad.

  1. ^ Алена Яковенко. (2018-04-27) Артисты за рубежом: советы бывалых (рас.). Белорусы и рынокПраверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]