Палац (гурт)
| Палац | |
«Палац» на World Music Tree — 2008 | |
| Гады | 1992 — цяпер |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | Менск |
| Мова | беларуская |
| Жанр | рок, фольк |
| Удзельнікі | |
| Былыя ўдзельнікі | |
| palac.org | |
Пала́ц — беларускі музычны гурт зь Менску, заснаваны ў 1992 годзе.
У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску[2]. Гісторыя Палацу пачалася ў 1987 годзе, калі пазнаёміліся Алег Хаменка ды Юры Выдронак. Яны навучаліся ў Менскім інстытуце культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў). У 1988 годзе да гурту далучыўся сябар Юрыя Зьміцер Карабач. Яшчэ праз год да гурту далучыўся Юрась Белякоў. Назву «Палац» прапанаваў Алег Хаменка ў 1992-м годзе. У рэпертуар увайшлі беларускія песьні, апрацаваныя ў адпаведнасьці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі ды актыўным выкарыстаньнем сэмплаў.
У 2003 годзе гурт браў удзел у здымках кінадрамы «Анастасія Слуцкая»[3].
17 чэрвеня 2025 году Алег Хаменка быў затрыманы. У ліпені таго ж году стала вядома аб узбуджэньні супраць яго крымінальнай справы, беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным. 2 сакавіка 2026 году Хаменку прыгаварылі да трох гадоў калёніі ды буйнога штрафу за супрацоўніцтва з Радыё Рацыя[4][5].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Палац (1995)
- Дарожка (1997)
- Танчыць Палац (2001)
- Лепшае (2002)
- Чужыя дзеўкі (2002)
- Сьвяточны (2003)
- Кола грукатала (2012)
- Салдат-доктар (2012)
Удзел у складанках
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вольныя танцы: слухай сваё (1999)
- Вольныя танцы: альтэрнатыва by (2001)
- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003)
- Прэм’ер Тузін 2005 (2005)
- Песьні свабоды (2006)
- Дыхаць! (2006)
- Прэм’ер Тузін 2006 (2006)
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Д.П. «ПАЛАЦ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 221–222. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «ПАЛАЦ» - Кто есть кто в Республике Беларусь : Who is who in Belarus (рас.)
- ↑ Алег Улевіч (18 лістапада 2000) Трыюмф беларускага фольку Грамадзтва. TUT.BY. Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Юры Ялхоў. Гістарычная драма «Анастасія Слуцкая» (цалкам высокае разрозьненьне, бел.) // Кінастудыя «Беларусьфільм», 18 лютага 2022 г. Праверана 27 сьнежня 2024 г.
- ↑ Лидера группы «Палац» Олега Хоменко признали политзаключенным (рас.) Reform.news(be)
- ↑ Музыканта и радиоведущего Олега Хоменко приговорили к 3 годам колонии (рас.) Reform.news(be)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт гурта
- Studenty.by Інтэрв'ю з гуртом. Гурт «Палац» (6 кастрычніка 2008). Праверана 21 траўня 2009 г.