Перайсьці да зьместу

Міхал Анемпадыстаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Анемпадыстаў
Род дзейнасьці дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1964(1964-03-16)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 студзеня 2018(2018-01-23) (53 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, паэт, графічны дызайнэр
Сайт mihail-anempodistov.arxip.com

Міхал Уладзімеравіч Анемпадыстаў (16 сакавіка 1964, Менск — 23 студзеня 2018[2]) — беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст.

Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1979—1983). Служыў у войску[3]. Удзельнічаў у аб’яднаньні Беларуская Майстроўня. З 1989 па 1994 працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе «Бярозка». З 1997 году зьяўляўся сябрам Беларускага Саюза Дызайнэраў, а з 2011 сябрам яго праўленьня. Сябра Беларускага ПЭН-клюбу ад 2009. Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выставах за мяжой і на Беларусі.

Міхал Анемпадыстаў быў адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Аўтар ідэі і тэкстаў (апроч двух народных) культавага музычнага праекту «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе і быў абраны «альбомам году» («Рок-каранацыя»). Песьні на вершы Міхала Анемпадыстава выконваюцца гуртамі «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48», Касяй Камоцкаю[4]. Аўтар перакладаў тэкстаў польскіх гуртоў «Brygada Kryzys», «Republika», «Chłopcy z placu broni», «Perfekt», а таксама Марка Грэхуты. У 2006 годзе Міхал Анемпадыстаў быў абраны «Чалавекам году» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm»[5].

  1. ^ Анемпадыстаў МіхалKamunikat.org.
  2. ^ Памёр паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў Праверана 24 студзеня 2018 г.
  3. ^ Інтэрвію. generation.by
  4. ^ О’К Анемпадыстау, Міхал :: Атэкстацыі (вершы для песень, книга) (рас.). Музыкальная газетаПраверана 22 красавіка 2020 г. Архіўная копія ад 22 красавіка 2020 г.
  5. ^ Алена Скарабагатава. (16 жніўня 2006) Два тэксты - адна перамога (бел.). Tuzin.fmПраверана 13 ліпеня 2020 г. Архіўная копія ад 23 мая 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]