Уладзімер Мулявін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Мулявін
Vladimir Muliavin 2009 Belarusian stamp.jpg
Дата нараджэньня 12 студзеня 1941
Месца нараджэньня Сьвярдлоўск, Расейская СФСР, СССР
Дата сьмерці 26 студзеня 2003 (62 гады)
Месца сьмерці Масква, Расея
Месца пахаваньня Усходнія могілкі
Занятак сьпявак, гітарыст, кампазытар і актор
Вакал тэнар
Інструмэнты гітара і голас
Гурты Песьняры
Узнагароды
Ордэн Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Народны артыст Беларусі

Уладзі́мер Гео́ргіевіч Муля́він (1941, цяпер Екацярынбург, Расея — 2003, Масква, Расея) — беларускі музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі (1979) і СССР (1991).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 12 студзеня 1941 году ў Сьвярдлоўску. Бацька — працоўны завода «Уралмаш». У дзіцячым узросьце пачаў захапляцца музыкай і ў 12-гадовым веку пачаў граць на гітары.

У 1956 годзе пасьля школы паступіў у Сьвярдлоўскую музычную вучэльню, на аддзяленьне струнных інструмэнтаў. Быў выключаны з вучэльні за захапленьне джазам, хутка быў прыняты назад, але кінуў вучэльню на ўласнае жаданьне. У 1959 годзе ажаніўся з Л. Крамальскай. У 1958—1963 гадах працаваў музыкам у розных абласных філярмоніях. У 1963 годзе быў запрошаны на працу ў Беларускую дзяржаўную філярмонію. У 1965—1967 гадах служыў у Савецкім войску ў навакольлі Менску. Стварыў у вайсковай частцы вакальны квартэт, прыймаў удзел у арганізацыі ансамбля Беларускай вайсковай акругі.

Пасьля сканчэньня службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філярмонію, пры якой у 1968 годзе быў створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны». У 1970 годзе ансамбль, мастацкім кіраўніком якога быў Уладзімер Мулявін, зьмяніў назву на «Песьняры». У 1976 годзе напісаў опэру-прыпавесьць «Песьня пра долю» паводле твораў Янкі Купалы[1], прэм’ера якой адбылася на сцэне Беларускай філярмоніі ў выкананьні ансамбля «Песьняры» і Дзяржаўнага народнага аркестру БССР імя Язэпа Жыновіча.

За значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.

14 траўня 2002 году Ўладзімер Мулявін трапіў у аўтакатастрофу. Праз 8 месяцаў памёр у Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску. У гонар Уладзімера Мулявіна ў Менску названы бульвар.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1973 — ганаровае званьне «Заслужаны артыст БССР»
  • 1979 — ганаровае званьне «Народны артыст БССР»
  • 1980 — Заслужаны дзяяч культуры Польшчы
  • 1991 — ганаровае званьне «Народны артыст СССР»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Міхась Шавыркін. Малітва // Зьвязда : газэта. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Уладзімер Мулявінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў