Apple Tea

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Apple Tea — вядомы беларускі джазавы гурт з Менску. Адзін з самых вядомых у Беларусі джаз бэнд, які грае сучасны джаз і фьюжн.

Заснаваны ў 1994 годзе. Першы склад: Ігар Сацэвіч — лідэр, бас-гітара, кампазыцыя і аранжыроўкі, Аляксандар Сапега — барабаны, Алег Дарошын — гітара, Андрэй Матлін — саксафоны, Канстанцін Гарачы — клавішныя, Сяргей Ліпкоўскі — фартэпіяна, аранжыроўка.

У розныя гады ў склад групы ўваходзілі: Віталь Ямуцееў і Андрэй Бандарэнка (саксафоны), Максім Пугачоў — клавішныя («Беларускія Песьняры»), Аляксандар Старажук — перкусыя («Ляпіс Трубяцкой» 2002). Група ўдзельнічала ў студыйных запісах многіх вядучых музыкаў Беларусі.

Першая зь беларускіх гуртоў выдала альбом у Расеі, першая выдала відэавэрсыю сольнага канцэрту. З 1994 да 1997 музыкі працавалі, як малы склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі, у 2000-01 — як студыйная група польскай фірмы «PGK Studio International». У 2005 група мела склад: Ігар Сацэвіч, Аляксандар Сапега, Сяргей Аляксандраў — клавішныя, Ігар Люты — саксафоны, Андрэй Ускоў — гітара. Напрыканцы 2005 на месца Андрэя Ўскова прыйшоў Міхаіл Філіпеня-малодшы, з 2006 з гуртом супрацоўнічаюць саксафаністы Аляксей Кляшчоў і Павал Аракелян, з 2009 — саксафаніст Віталь Ямуцееў.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2013 — TEN-TEN
  • 2009 — Apple Tea V
  • 2006 — Instead of You
  • 2003 — Warsaw Zoo
  • 2000 — Bee Dance
  • 1999 — Angry Girls

Удзел у складанках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]