Анатоль Мяльгуй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анатоль Мяльгуй
Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 14 сьнежня 1957 (61 год)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 22 красавіка 2017(2017-04-22) (59 гадоў)
Альма-матэр Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Занятак журналіст
Бацька Мітрафан Мяльгуй
Узнагароды Мэдаль імя Яна Масарыка
Сайт mialguj.ucoz.org

Анатоль Мяльгуй (нарадзіўся 14 сьнежня 1957 году, Менск) — журналіст, публіцыст, музычны крытык і аналітык. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1989). З 1982 году пазаштатны карэспандэнт газэты «Чырвоная змена», адзін зь вядучых музычнай старонкі «Нотны аркуш» (разам зь Вітаўтам Мартыненкам). У 1985 годзе стаў пераможцам І Усесаюзнага конкурсу знаўцаў рок-музыкі, што наладзіў часопіс «Студенческий меридиан» (Масква). У 1986 годзе быў абраны старшынём першага беларускага рок-клюбу «Няміга» (Менск). Удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» (упершыню на вялікую сцэну выйшлі гурты «Бонда», «Магістрат», «Мінск», 1986) і «Тры колеры-ІІ» (упершыню на вялікай сцэне — гурты «Мроя», «Зарціпо», 1987).

Аўтар шматлікіх публікацыяў і крытычных матэрыялаў, прысьвечаных праблемам нацыянальнай культуры, стану беларускай мовы ў краіне, сучасных музычных кірункаў у Беларусі. Сумесна з журналістам Вітаўтам Мартыненкам у 1989 годзе ў выдавецтве БІНіМ (Нью-Ёрк) выдалі першую беларускую рок-энцыкляпэдыю «Праз рок-прызму». У 2006 годзе пабачыла іх новая сумесная кніга, прысьвечаная сучаснай беларускай музычнай культуры «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Выданьне адзначана спэцыяльным прызам арганізатараў «Рок-каранацыі — 2006».

Сябра культурна-асьветнага клюбу «Спадчына». Узнагароджаны мэдалём Камітэту ўшанаваньня клюбу «Спадчына» з выявай «Пагоні» за «…актыўную і плённую працу на ніве беларускай нацыянальнай журналістыкі, за сьмелае адстойваньне права беларускага народу на дзяржаўны сувэрэнітэт» (1998), а таксама срэбраным пярсьцёнкам з выявай «Пагоні» і дэвізам «Жыве Беларусь» за «…дабрачынны і самаахвярны ўклад у падрыхтоўку і выданьне альманаха „Скрыжалі «Спадчыны-4»“» (2005). Узнагароджаны Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі мэдалём імя Яна Масарыка, «…у падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленьні беларуска-чэскіх стасункаў» (2007).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]