Македонская праваслаўная царква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Македонскі крыж Велюса — адзін з сымбаляў МПЦ — ОА.

Македонская праваслаўная царква — праваслаўная царква ў Македоніі. Створаная ў 1967 годзе пры падтрымцы ўладаў шляхам аддзяленьня ад Сэрбскай царквы. У тым жа годзе Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы абвесьціў новую юрысдыкцыю як раскольніцкую і разарваў зь ёй усе адносіны, што было падтрымана іншымі кананічнымі праваслаўнымі цэрквамі.

Зьяўляецца адзінай некананічнай юрысдыкцыяй, якая аб’ядноўвае большасьць насельніцтва адпаведнай краіны — у Македоніі да яе належыць 2/3 насельніцтва. У 2005 годзе Сынод СПЦ адлучыў ад царквы ўсіх вернікаў і клірыкаў МПЦ.