Аўтакефалія
Выгляд
(Перанакіравана з «Аўтакефальная царква»)
Аўтакефа́лія (па-грэцку: αὐτοκεφαλία ад αὐτός «сам» і κεφαλή «галава») — стан праваслаўнае царквы, пры якім дадзеная грамада незалежная ў прыняцьці рашэньняў ад іншых праваслаўных цэркваў. Аўтакефальную цэркву ўзначальвае сабор (сынод). Прадстаяцель перад «нявернымі» (г. зн. мірскімі ўладамі) можа быць архіяпіскап: япіскап, архіяпіскап, мітрапаліт, патрыярх.
Цяпер любая аўтакефальная царква мае сваю акругу, у якой толькі яна мае права зьдзейсьніць духоўныя трэбы: шлюб, хрост і да т. п.
|