Перайсьці да зьместу

Сядзельнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сядзельнікі
трансьліт. Siadzieĺniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Падароскі
Насельніцтва: 72 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
СААТА: 4208837066
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′25″ пн. ш. 24°40′16″ у. д. / 52.97361° пн. ш. 24.67111° у. д. / 52.97361; 24.67111Каардынаты: 52°58′25″ пн. ш. 24°40′16″ у. д. / 52.97361° пн. ш. 24.67111° у. д. / 52.97361; 24.67111
Сядзельнікі на мапе Беларусі ±
Сядзельнікі
Сядзельнікі
Сядзельнікі
Сядзельнікі
Сядзельнікі
Сядзельнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сядзе́льнікі[1] (таксама — Сідзе́льнікі[1]) — вёска ў Падароскім сельсавеце Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Мясцовасьць вядомая зь сярэдзіны XVI ст. У XVII ст. шляхецкая ваколіца. У 1796 пражывала 35 шляхецкіх сем’яў. Побач фальварак, які належаў Ёсіфу Ельцу, другі фальварак — уласнасьць Бэнэдыкта і Мікалая Равенскіх, трэці — Антонія Шчыгельскага.

У 1836 року прыватная вёска, 10 двароў, 51 жыхар. Ваколіца аднадворцаў, 4 двары, 19 жыхароў. У 1914 г. у вёсцы 10, у маёнтку 7 двароў, 94 жыхары.

У 1947 г. арганізаваны калгас. У 50-я гады XX ст. на рацэ Зальвянцы пабудаваная гідраэлектрастанцыя.

  • 1999 год — 141 жыхар
  • 1 студзеня 2004 году — 70 двароў, 134 жыхары
  • 2010 год — 72 жыхары

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Рэшткі сядзібы і парку сярэдзіны XIX ст.
  • Царква (канец XIX стагодзьдзя)
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 131

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]