Царква Сьвятой Тройцы (Падароск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Падароск
Каардынаты 52°58′52.28″ пн. ш. 24°37′01.70″ у. д. / 52.9811889° пн. ш. 24.617139° у. д. / 52.9811889; 24.617139Каардынаты: 52°58′52.28″ пн. ш. 24°37′01.70″ у. д. / 52.9811889° пн. ш. 24.617139° у. д. / 52.9811889; 24.617139
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII ст. у Падароску. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, каля 1900 г.
Царква, 1905 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая драўляная царква ў Падароску ўпамінаецца ў 1630 годзе.

У XVIII ст. у мястэчку збудавалі мураваную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Падароск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1988 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне накрыты 2-схільным дахам аб’ём, да якога з фасада далучаецца 2-ярусная званіца, з тыльнага боку — паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Над шатром званіцы і алтарнай часткай узвышаюцца купалы. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, аздабляюцца лапаткамі[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 7А

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]