Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў (Новадзявяткавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў
Палац Сьлізьняў
Палац Сьлізьняў
Краіна Беларусь
Вёска Новадзявяткавічы
Каардынаты 52°55′10.70″ пн. ш. 25°09′42.7″ у. д. / 52.9196389° пн. ш. 25.161861° у. д. / 52.9196389; 25.161861Каардынаты: 52°55′10.70″ пн. ш. 25°09′42.7″ у. д. / 52.9196389° пн. ш. 25.161861° у. д. / 52.9196389; 25.161861
Архітэктурны стыль нэаготыка
Заснавальнік Альфрэд Сьлізень[d]
Дата заснаваньня XIX ст.
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў
Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў

Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVII—XIX стагодзьдзяў у Новадзявяткавічах. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, на беразе ракі Грыўды. Твор рамантычнай архітэктуры.

Комплекс складаўся з парку і палаца, які злучаўся ліпавай алеяй з касьцёлам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і ўтвараў зь ім адзіны ансамбль. У 1944 годзе палац узарвалі савецкія партызаны (часткова захавалася паўночнае крыло).

Альфрэд Сьлізень з жонкай Марыяй. С. Маршалкевіч, 1850-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Палац. Н. Орда, 1861—1877 гг.

Сядзібу ў Дзявяткавічах заснавалі Мялешкі ў XVII ст., якія збудавалі драўляны палац і мураваны скарбец. У 1677 годзе Тэадор Мялешка прадаў сваю частку маёнтку Дзявяткавічаў Аляксандру Казімеру Сьлізьню. У канцы XVIII ст. драўляны палац Мялешкаў згарэў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Палац, 1862 г.

У сярэдзіне XIX ст. Альфрэд Сьлізень збудаваў з выкарыстаньнем муроў старажытнага скарбца новы палац у ангельскім стылі.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе палац ўзарвалі савецкія партызаны. Часткова захаванае паўночнае крыло былога палаца заняла кантора саўгасу.

Палац — помнік рамантычнага стылю з выкарыстаньнем формаў сярэднявечнай архітэктуры. Гэта быў 3-павярховы будынак пад мансардавым дахам: з тарца ўзвышалася прастакутная ў пляне вежа з зубчастым парапэтам, на вуглох якой навісалі круглыя пінаклі. Супрацьлеглы тарэц будынка завяршылі дзьве 2-ярусныя кутнія вежы з зубчастымі парапэтамі. Да палаца далучалася зашклёная аранжарэя.

Цэнтральны корпус палаца захоўваў часткова плян і некаторыя рысы старадаўняга скарбца (скляпеністыя столі, аздоба дзьвярэй, невялікія вокны). На першым паверсе праз увесь яго корпус цягнуўся калідор, уздоўж якога разьмяшчаліся залі і пакоі рознага памеру і прызначэньня (гасьцёўні, кухня, пякарня ды іншыя)[1].

Парк пэйзажнага тыпу з элемэнтамі рамантызму, захаваўся часткова. Плошча каля 12 га. Парадавая частка мела сымэтрычна-восевы разьвязак. На аснове кампазыцыйнай восі разьмяшчаліся палац, парадны партэр, фіксаваны бакавымі флігелямі, доўгая ўязная алея. Аснова кампазыцыі пэйзажнай часткі — вялікая цэнтральная паляна з бакоў якой месьцяцца групы дрэваў. Водная сыстэма складецца з сажалак, злучаных пратокамі ў абалоне ракі Грыўды. 3 поўдня да парку далучаецца сад. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, фон складаюць ясень і вольха. 3 экзотаў растуць рабіньнік рабіналісты, сьнежнаягаднік белы, конскі каштан звычайны[2].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Федорук А. Т. Девятковичская усадьба и ее владельцы (XV—XX века) // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. — Слонім, 2002. С. 92—104.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 30.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Федорук А. Т. Девятковичская усадьба и ее владельцы (XV—XX века) // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. Стаброўскага. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — ISBN 985-6602-22-X. С. 92—104.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]