Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Новадзявяткавічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзіўна, а чаму Новадзевя́ткавічы? --Ліцьвін (гутаркі) 19:43, 3 кастрычніка 2012 (FET)

Пэўна, сьведка pre-2008 правапісу... — Wizardist г 21:11, 3 кастрычніка 2012 (FET)
Заўважце, шырокае ўжываньне і відавочная памылка. Выпраўляю. --Ліцьвін (гутаркі) 07:13, 4 кастрычніка 2012 (FET)

Лічу, што заўвагу трэба зьмяніць на «У афіцыйным даведніку выкарыстоўваецца памылковая назва — Новадзевя́ткавічы». --Ліцьвін (гутаркі) 22:16, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

На момант складаньня даведніка яна не была памылковай. --Red_Winged_Duck 22:26, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Цікава-цікава. Калі гэтая Вікіпэдыя стала наркамаўскай? З якога часу тутака клясычныя правілы беларускай мовы ўжо ня дзейнічаюць? Так, згодзен, па-наркамаўску тады яшчэ гэта была не памылка. Але зараз на двары які год? Усё зьмяняецца. Вось глядзіце, што адбываецца ў Наркамаўскай Вікіпэдыі. Тамака наплявалі на правілы беларускай мовы і ўжываюць памылковыя назвы, я асабіста вам прыводзіў прыклады ўжываньня. Таксама часткова і вы працягваеце выкарыстоўваць памылковыя назвы. Дык мы тутака памылкі зьбіраем ці пішам на правільнай беларускай мове? Калі вам падабаецца бачыць памылковыя назвы, то, калі ласка, запрашаю вас да Наркамаўскай Вікіпэдыі. Тамака ўсе плююць на правілы беларускай мовы. Упэўнены, тамака вам спадабаецца. --Ліцьвін (гутаркі) 22:51, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Kazimier Lachnovič: «Дадаў, што назва не адпавядае БКП». Назва ўжо не адпавядае і Закону Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Гэта новыя правілы для афіцыйнага правапісу. І згодна зь імі таксама трэба пісаць Новадзявяткавічы. Добра, тады заўвагу можна зьмяніць на гэтую: «У афіцыйным даведніку выкарыстоўваецца састарэлая назва (да 2008 году) — Новадзевя́ткавічы». --Ліцьвін (гутаркі) 23:13, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Для афіцыйнага правапісу яна не памылковая, яна састарэлая. --Red_Winged_Duck 23:16, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Можна і так сказаць. --Ліцьвін (гутаркі) 23:24, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

У мяне больш пытаньняў няма. Цудоўна атрымалася. Дарэчы, можа ў заўвагу дадаць яшчэ спасылку на закон? --Ліцьвін (гутаркі) 23:27, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Спасылку на сам закон (pdf) ці на наш артыкул пра закон Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008))? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:41, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Лепш на артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 23:45, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ужо пасьпеў дадаць і тое, і іншае. Калі замнога — папраўце, калі ласка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:47, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Усё добра. Навошта адна спасылка, калі можна дадаць дзьве? Цудоўна атрымалася. Цяпер гэтую заўвагу можна дадаць да іншых праблемных назваў. --Ліцьвін (гутаркі) 23:50, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]